Аграэкатурызм у Асіповічах

Аграэкатурызм у Асіповічах

Па выніках конкурсу “Узнагарода вандроўнікаў”, які ўжо пяты год праводзіць папулярны часопіс “National Geographic Traveler”, Беларусь заняла II месца ў намінацыі “Агратурызм”, саступіўшы Італіі, але апярэдзіўшы Славакію.

Такі вынік, безумоўна, з’яўляецца выдатным, паколькі айчынны аграэкатурызм пачаў актыўна развівацца менш 10 гадоў назад, а ва ўзгаданым спаборніцтве прымаюць удзел краіны з куды большым вопытам эксплуатацыі рэкрэацыйнага патэнцыялу сельскай мясцовасці. Аднак менавіта высокі ўзровень аўтэнтыкі вясковага побыту лічыцца найбольш прывабнай рысай нашага “вясковага” турызму.

Сёння ў краіне існуе каля 2200 аграсядзіб, з якіх 28, па стане на 1 лістапада, зарэгістраваныя ў Асіповіцкім раёне. Большасць “міні-фолк-атэляў” геаграфічна сканцэнтравана каля ракі Бярэзіна: Свіслацкі сельсавет — 10, Ялізаўскі — 1. Уздоўж Свіслачы размешчана 9 сядзіб: Вяззеўскі сельсавет — 5, Лапіцкі — 4, Ліпенскі — 2. На Пцічы іх усяго 2.

Трэба адзначыць, што далёка не ўсе гаспадары вядуць актыўны пошук кліентаў. Камерцыйныя прапановы з падрабязным апісаннем пераваг сваіх аграсядзіб і ўказаннем кошту пражывання размясцілі на спецыялізаваных інтэрнэт-рэсурсах толькі “Свіслач”, “Зялёная дуброва” (15 умоўных адзінак у суткі), “Гасцінны падворак” (10) і “Лілія” (8).

Адсутнасць рэкламы тлумачыцца тым, што некаторыя аграсядзібы маюць дастатковую колькасць пастаянных кліентаў, а для гаспадароў іншых атрыманне даходу ад гэтага віду дзейнасці не самамэта ці яны яшчэ не цалкам абсталявалі свае падворкі для прыёму пераборлівых аматараў вясковага адпачынку.

Дарэчы, пры параўнанні кошту агратурыстычных паслуг з суседнімі раёнамі, цэны на вясковы адпачынак “па-асіповіцку” атрымліваюцца ніжэй сярэдняга…

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем