Заўтра — Дзень кааперацыі №57

Працаўнікі спажыўтаварыстваў нашай краіны будуць
адзначаць гэтае свята ў дзявяты раз. Мясцовыя кааператары сустракаюць яго з
добрай навіной. На ўжо стаўшым традыцыйным абласным конкурсе «Лепшы па
прафесіі” сярод прадаўцоў магазінаў спажывецкай кааперацыі прадстаўнік
Асіповіччыны Андрэй Андрэеў — малады спецыяліст, нядаўні выпускнік Магілёўскага
ліцэя спажывецкай кааперацыі — атрымаў перамогу.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам давялося
праявіць свае навыкі і ўменні пры падрыхтоўцы рабочага месца, а гэта і выкладка
тавараў, і афармленне таварна-дэкаратыўнай экспазіцыі ў вітрыне ці секцыі.
Канкурсанты паказвалі сябе ў рабоце з пакупнікамі, прапаноў-валі ім тавар,
рэкламавалі яго і рабілі ўсё магчымае, каб тыя засталіся задаволены
абслугоўваннем. Таксама трэба было паказаць веданне правілаў гандлю,
тэрміналогіі, Закона аб абароне правоў спажыўца і інш.

З усімі конкурснымі заданнямі Андрэй справіўся
на выдатна. Як вынік, атрымаў Дыплом I ступені за высокі ўзровень прафесійнага
майстэрства і зараз будзе прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім конкурсе.

Асіповіцкае райста абслугоўвае стацыянарнымі
магазінамі 19.200 жыхароў горада і раёна. Налічвае 59 магазінаў і 5
аўтамагазінаў, сярод іх: 28 харчовых і 11 нехарчовых, 20 — змешанага тыпу.
Колькасць работнікаў прылаўка — 330 чалавек. Гандлёвая пло-шча складае 5.061
квадратны метр. Сярод сельскіх магазінаў паўсядзённага попыту найбольшую
колькасць насельніцтва абслугоўваюць прадаўцы магазі-на в. Лапічы (1.100
чалавек), найменшую — п. Сасновы (231). Самы большы па плошчы магазін
«Северный” — 218 квадратных метраў, самы меншы — в. Краснае (32).

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем