За пакупкамі — у “Пахомаўскі”

Многія гандлёвыя кропкі, размешчаныя на
тэрыторыі горада і раёна, належаць прадпрымальнікам, якія зацікаўлены ў
прасоўванні на рынку паслуг не менш, чым аб’екты дзяржаўнай формы ўласнасці. Да
такіх належыць і прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Пана-трэйд”, якое
зарэгістравана ў 2007 годзе. Яго заснавальнік — Наталля Пахоменка, а ў
структуры занята 130 чалавек.

Сярод асноўных відаў дзейнасці — рознічны
гандаль і грамадскае харчаванне. З гэтай мэтай адкрыты 4 магазіны, два з якіх
працуюць па метаду самаабслугоўвання. Ёсць і прыдарожнае кафэ, дзе людзі могуць
падсілкавацца і адпачыць.

Рознічны тавараабарот за І паўгоддзе склаў каля
20 млрд. рублёў.

Гандлёвыя кропкі арганізацыі аснашчаны сучасным
абсталяваннем, што дазваляе даступна і наглядна інфармаваць пакупнікоў аб
асартыменце рэалізуемых тавараў і іх якасці, дакладнасці разлікаў за набытую
прадукцыю. Прадпрыемства пастаянна пашырае асартыментны пералік, вывучае рынак
збыту, улічвае попыт на некаторыя віды тавараў. Павышаецца і ўзровень культуры
работнікаў, якасць абслугоўвання пакупнікоў. Вялікая ўвага надаецца афармленню
займаемых гандлёвых плошчаў у адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі ў сферы
рэкламы і маркетынгу. За кошт памяншэння надбавак у крамах арганізацыі
праводзяцца акцыі па зніжэнні цэн на некаторыя тавары.

Напрыканцы бягучага года тут плануецца ўвесці ў
эксплуатацыю новы гандлёвы аб’ект плошчай больш за 1.000 квадратных метраў.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем