Жніво на Асіповіччыне ў лічбах №66

Больш за 40% пасяўных плошчаў убралі
сельгаспрадпрыемствы Асіповіччыны.

Азімую пшаніцу сёлета сеялі 7 з 12 гаспадарак, і
лепш за ўсё гэтая культура ўрадзіла ў «Лапічах” — 43,4 цэнтнера з гектара.
Больш чым па 37 цэнтнераў атрымалі філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына” і СВК
«Калгас «Чырвоны ўдарнік”.

Самы важкі колас азімага жыта ў «Лапічах” — 38,3
цэнтнера на круг, па 33 цэнтнеры з гектара і больш гэтай культуры маюць «Ясень”
і «Авангард”.

Найбольш багатую аддачу далі палі азімага
трыцікале ў СВК «Калгас «Авангард” — 45,6 ц/га, дзе пад названую культуру былі аддадзены
самыя вялікія плошчы — 200 гектараў, а на другім месцы па ўраджайнасці
трыцікале «Чырвоны ўдарнік” — 43,9 ц/га. Да ўборкі ячменю гаспадаркі раёна
толькі прыступаюць.

Больш за ўсё на ўчарашнюю раніцу намалочана
зерня ў філіяле «Белшына-агра” — 1.910 тон, «Чырвоным ударніку” — 1.529,
«Лапічах” — 1.240 і «Авангардзе” — 1.184.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем