Жніво-2012 на Асіповіччыне: ураджай чакаецца багаты

Спытайце ў любога працаўніка
сельгаспрадпрыемства, якая пара самая адказная ў чарадзе сельгасработ, і вы
пачуеце, што гэта жніво — час, калі калгаснае жыццё пачынае ісці ў адметным
хвалюючым рытме, калі падводзяцца самыя галоўныя — «хлебныя”— вынікі.

Днямі за навінамі жніва-2012 адправіліся ў самую
буйную гаспадарку Асіповіччыны — філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына”.

— Першым на чарзе, як і паўсюдна, быў рапс, —
уводзіць у курс спраў галоўны аграном Юрый Сычэвіч, — пад гэтую культуру
адведзена 430 гектараў. Спачатку прыступілі да ўборкі найбольш праблемных
участкаў, пакуль маем ураджайнасць 21,7 цэнтнера з гектара. Мяркую, што
канчатковая лічба будзе больш за 25 цэнтнераў на круг — рапс сёлета добры.
Азімы клін выглядае наступным чынам: 340 гектараў пшаніцы, на якую і ўскладаем
самыя вялікія надзеі, 360 — трыцікале і 320 — жыта. Наогул, імкнемся да
зніжэння плошчаў азімага жыта і пашырэння палёў азімых трыцікале і пшаніцы —
яны на «белшынаўскіх” землях маюць большы плён. Яравыя займаюць такія плошчы:
100 гектараў — пшаніца, 230 — ячмень, 50 — авёс, 160 — зернебабовыя. Прагноз?
Спадзяёмся атрымаць багаты каравай!

Умелыя рукі — залог поспеху

Экіпаж камбайнера Віктара Бізунка і памочніка
Iвана Арцюхоўскага — адзін з 8 экіпажаў гаспадаркі, якія шчыруюць на сённяшнім
жніве. Цяпер Віктар Міхайлавіч, параўноўваючы работу на «Доне” і на атрыманым
летась камбайне КЗС-12 «Палессе”, упэўнена называе перавагі другога: магутная
машына працуе значна цішэй, тэхніка аснашчана камп’ютарам і кандыцыянерам, так
што ўспаміны аб спякотным і пыльным жніве — у мінулым. Iван сёлета ўпершыню
вырашыў паспрабаваць сябе на ўборцы збожжа. Ужо зараз, на пачатку гарачай пары,
адчуваецца, што ў хлопца ўсё атрымаецца. Ды і яго «камандзір” у гэтым не
сумняваецца.

«Ураджай сёлета будзе добры”, — упэўнены і
вадзіцель Раман Iўчык. Рабіць такія высновы яму дазваляе багаты вопыт працы на
адвозцы зерня ад камбайнаў — без Iўчыка не абыходзіц-ца ні адно жніво вось ужо
больш за два дзясяткі гадоў. Дарэчы, сёлетняе стане асаблівым: будзе
выпрабаваны новенькі МАЗ-5551. Вядома, з новай тэхнікай, калі яе «прыручыш”,
клопатаў менш, а патэнцыял у яе непараўнальна большы. У гэтым годзе на адвозцы
хлебнага багацця ў філіяле «Белшына-агра” задзейнічана 6 МАЗаў, 2 ЗIЛы і
столькі ж ГАЗаў.

 

Ведаюць, як хлеб на стол прыходзіць

Калі б наведвалі гаспадарку не па журналісцкіх
справах, а з мэтай праверкі заахвочвання маладога пакалення да працы, то
філіялу можна было б смела паставіць адзнаку «выдатна”.

На зернетаку работай моладзі кіруе загадчыца
склада Люд-міла Громава, якая і расказала, што школьнікі і студэнты кожны год
задзейнічаны на гэтым адказным участку. Напрыклад, Андрэй Аляшкевіч, Максім
Скарына і Каця Стэльмах, якія якраз знаходзіліся «на вахце”, уладкаваліся ў
гаспадарку ўжо трэці сезон запар. Усім тут падабаецца: працоўны дзень па     6 гадзін, кормяць смачнымі абедамі або,
калі выпадае другая змена, вячэрай. Ну а ўласна заробленыя грошы хіба бываюць
лішнімі? За работай і час праходзіць хутка, і дапамагаеш не толькі гаспадарцы,
але і сваёй сям’і. Карацей, толькі плюсы.

Як падмацуешся, так і папрацуеш

З прыходам жніва ў філіяле ўведзены ў строй
«стратэгічна” важны аб’ект: у Ліпені пачала дзейнічаць стацыянарная сталовая.
Будынак не новы, тут некалі размяшчалася калгасная кантора, аднак пасля таго,
як быў зроблены капітальны рамонт, гэтая ўтульная ўстанова цалкам мае права
называцца новай. Ды і «начынне” тут амаль усё «з нуля”: галаўным прад-прыемствам
выдаткаваны сродкі для набыцця халадзільнага абсталявання, электрапліт, шафы
для запякання, з задавальненнем повары карыстаюцца новай нарэзкай для
гародніны, мясарубкай і іншымі тэхнічнымі прыстасаваннямі-«памочнікамі”.

Сталовая за дзень абслугоўвае каля сотні
чалавек, і смачныя абеды і вячэры ўжо ацэнены паляводамі, механізатарамі,
пастухамі і ўсімі тымі, хто мае права тут харчавацца. Хто працуе ў Ліпені,
прыходзіць сюды сам, астатнім жа ежа дастаўляецца непасрэдна да месца на двух
аўтобусах. Наведвальнікі адчуваюць сябе камфортна, бо ў сталоўцы не толькі
заўсёды ветліва сустракаюць, але і ёсць дзе памыць рукі і прывесці сябе ў
парадак. Немалаважная роля ў стварэнні добрых умоў належыць загадчыцы Людміле
Кучынскай. Шмат гадоў яна ўзначальвала калектыў мясцовай фермы, а цяпер вось
выпала нагода паспрабаваць сябе ў іншым амплуа. Арганізатарскія здольнасці
дапамагаюць і ў сённяшняй рабоце.

 З-за
таго, што гаспадарка выдаткоўвае мяса са сваіх ферм на патрэбы сталовай, кошт
страў абсалютна дэмакратычны. Прычым вылічваецца з заработнай платы толькі 10%,
а астатняе — з «кішэні” сельгаспрадпрыемства.

 Прыемная
навіна і для жыхароў Ліпеня: у планах філіяла «Белшына-агра” зрабіць работу
сваёй сталовай не толькі круглагадовай, але і з абслугоўваннем насельніцтва.
Так што праз некаторы час тут змогуць частавацца і мясцовыя жыхары.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем