Жніво-2012 на Асіповіччыне: ураджай чакаецца багаты

Спытайце ў любога працаўніка
сельгаспрадпрыемства, якая пара самая адказная ў чарадзе сельгасработ, і вы
пачуеце, што гэта жніво — час, калі калгаснае жыццё пачынае ісці ў адметным
хвалюючым рытме, калі падводзяцца самыя галоўныя — “хлебныя”— вынікі.

Днямі за навінамі жніва-2012 адправіліся ў самую
буйную гаспадарку Асіповіччыны — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.

— Першым на чарзе, як і паўсюдна, быў рапс, —
уводзіць у курс спраў галоўны аграном Юрый Сычэвіч, — пад гэтую культуру
адведзена 430 гектараў. Спачатку прыступілі да ўборкі найбольш праблемных
участкаў, пакуль маем ураджайнасць 21,7 цэнтнера з гектара. Мяркую, што
канчатковая лічба будзе больш за 25 цэнтнераў на круг — рапс сёлета добры.
Азімы клін выглядае наступным чынам: 340 гектараў пшаніцы, на якую і ўскладаем
самыя вялікія надзеі, 360 — трыцікале і 320 — жыта. Наогул, імкнемся да
зніжэння плошчаў азімага жыта і пашырэння палёў азімых трыцікале і пшаніцы —
яны на “белшынаўскіх” землях маюць большы плён. Яравыя займаюць такія плошчы:
100 гектараў — пшаніца, 230 — ячмень, 50 — авёс, 160 — зернебабовыя. Прагноз?
Спадзяёмся атрымаць багаты каравай!

Умелыя рукі — залог поспеху

Экіпаж камбайнера Віктара Бізунка і памочніка
Iвана Арцюхоўскага — адзін з 8 экіпажаў гаспадаркі, якія шчыруюць на сённяшнім
жніве. Цяпер Віктар Міхайлавіч, параўноўваючы работу на “Доне” і на атрыманым
летась камбайне КЗС-12 “Палессе”, упэўнена называе перавагі другога: магутная
машына працуе значна цішэй, тэхніка аснашчана камп’ютарам і кандыцыянерам, так
што ўспаміны аб спякотным і пыльным жніве — у мінулым. Iван сёлета ўпершыню
вырашыў паспрабаваць сябе на ўборцы збожжа. Ужо зараз, на пачатку гарачай пары,
адчуваецца, што ў хлопца ўсё атрымаецца. Ды і яго “камандзір” у гэтым не
сумняваецца.

“Ураджай сёлета будзе добры”, — упэўнены і
вадзіцель Раман Iўчык. Рабіць такія высновы яму дазваляе багаты вопыт працы на
адвозцы зерня ад камбайнаў — без Iўчыка не абыходзіц-ца ні адно жніво вось ужо
больш за два дзясяткі гадоў. Дарэчы, сёлетняе стане асаблівым: будзе
выпрабаваны новенькі МАЗ-5551. Вядома, з новай тэхнікай, калі яе “прыручыш”,
клопатаў менш, а патэнцыял у яе непараўнальна большы. У гэтым годзе на адвозцы
хлебнага багацця ў філіяле “Белшына-агра” задзейнічана 6 МАЗаў, 2 ЗIЛы і
столькі ж ГАЗаў.

 

Ведаюць, як хлеб на стол прыходзіць

Калі б наведвалі гаспадарку не па журналісцкіх
справах, а з мэтай праверкі заахвочвання маладога пакалення да працы, то
філіялу можна было б смела паставіць адзнаку “выдатна”.

На зернетаку работай моладзі кіруе загадчыца
склада Люд-міла Громава, якая і расказала, што школьнікі і студэнты кожны год
задзейнічаны на гэтым адказным участку. Напрыклад, Андрэй Аляшкевіч, Максім
Скарына і Каця Стэльмах, якія якраз знаходзіліся “на вахце”, уладкаваліся ў
гаспадарку ўжо трэці сезон запар. Усім тут падабаецца: працоўны дзень па     6 гадзін, кормяць смачнымі абедамі або,
калі выпадае другая змена, вячэрай. Ну а ўласна заробленыя грошы хіба бываюць
лішнімі? За работай і час праходзіць хутка, і дапамагаеш не толькі гаспадарцы,
але і сваёй сям’і. Карацей, толькі плюсы.

Як падмацуешся, так і папрацуеш

З прыходам жніва ў філіяле ўведзены ў строй
“стратэгічна” важны аб’ект: у Ліпені пачала дзейнічаць стацыянарная сталовая.
Будынак не новы, тут некалі размяшчалася калгасная кантора, аднак пасля таго,
як быў зроблены капітальны рамонт, гэтая ўтульная ўстанова цалкам мае права
называцца новай. Ды і “начынне” тут амаль усё “з нуля”: галаўным прад-прыемствам
выдаткаваны сродкі для набыцця халадзільнага абсталявання, электрапліт, шафы
для запякання, з задавальненнем повары карыстаюцца новай нарэзкай для
гародніны, мясарубкай і іншымі тэхнічнымі прыстасаваннямі-“памочнікамі”.

Сталовая за дзень абслугоўвае каля сотні
чалавек, і смачныя абеды і вячэры ўжо ацэнены паляводамі, механізатарамі,
пастухамі і ўсімі тымі, хто мае права тут харчавацца. Хто працуе ў Ліпені,
прыходзіць сюды сам, астатнім жа ежа дастаўляецца непасрэдна да месца на двух
аўтобусах. Наведвальнікі адчуваюць сябе камфортна, бо ў сталоўцы не толькі
заўсёды ветліва сустракаюць, але і ёсць дзе памыць рукі і прывесці сябе ў
парадак. Немалаважная роля ў стварэнні добрых умоў належыць загадчыцы Людміле
Кучынскай. Шмат гадоў яна ўзначальвала калектыў мясцовай фермы, а цяпер вось
выпала нагода паспрабаваць сябе ў іншым амплуа. Арганізатарскія здольнасці
дапамагаюць і ў сённяшняй рабоце.

 З-за
таго, што гаспадарка выдаткоўвае мяса са сваіх ферм на патрэбы сталовай, кошт
страў абсалютна дэмакратычны. Прычым вылічваецца з заработнай платы толькі 10%,
а астатняе — з “кішэні” сельгаспрадпрыемства.

 Прыемная
навіна і для жыхароў Ліпеня: у планах філіяла “Белшына-агра” зрабіць работу
сваёй сталовай не толькі круглагадовай, але і з абслугоўваннем насельніцтва.
Так што праз некаторы час тут змогуць частавацца і мясцовыя жыхары.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем