Жніво-2011 Сезон — новы, перадавікі — ранейшыя №65

У чарговы раз пацвердзілі, што з’яўляюцца
сапраўднымі майстрамі сваёй справы механізатары з СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік”
Дзмітрый і Аляксандр Козелы і вадзіцель Аляксандр Сурыгін (на здымку ў цэнтры).
Дарэчы, Саша Козел  пакуль што часовы
працаўнік сельгаспрадпрыемства — ён 
вучыцца ў Асіповіцкім дзяржаўным 
прафесійна-тэхнічным каледжы, а ў час летніх канікул  ужо 
чацвёрты год запар уладкоўваецца памочнікам камбайнера.

Узгаданыя 
прозвішчы  добра вядомы чытачам
«раёнкі”, якія  ўважліва сочаць за ходам
уборкі. Браты Козелы сёлета  прызнаны
лепшымі ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх вынікаў на ўборцы рапсу —
намалацілі 157,45 тоны масланасення, а Сурыгін перавёз 541 тону гэтай культуры,
за што раніцай 26 чысла і атрымалі Падзячныя лісты  ад упраўлення сельскай гаспадаркі і
харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу і прэміі.

Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад не  толькі па-віншаваў моладзь з працоўнымі
дасягненнямі на калгасных нівах, але і расказаў 
са-браўшымся на мехдвары механізатарам 
аб выніках уборкі рапсу. Усяго працавала на рапсавых палях 32 камбайны:
раён, атрымаўшы 2.600 тон,  займае трэцюю
пазіцыю ў  вобласці пасля Шклова і Горак;
ураджайнасць гэтай культуры 18,9 
цэнтнера на круг, а ў «Чырвоным ударніку” — 21. Міхаіл Віктаравіч  таксама адказаў на пытанні мясцовых
хлебаробаў і даў наказ правесці ўборку хлеба якасна і ў аптымальныя тэрміны,
пры гэтым  не забываючыся, канечне, аб
тэх-ніцы бяспекі.

Дарэчы, 
Козелы і Сурыгін ёсць і ў  
раённым спісе лідараў на ўборцы збожжавых.  На ўчарашнюю раніцу Дзмітрый і Аляксандр на
сваім КЗС-1218 зжалі 101
гектар і намалацілі 327 тон збожжа, а Аляксандр
Яўгенавіч на  аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз
749 тон. 

Сезон — новы, перадавікі — «старыя”. У прынцыпе,
усё лагічна: руплівыя працаўнікі сваіх перакананняў не мяняюць. 

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем