Жалезная крылатая лэдзі №25

У далёкіх 1960-х гадах за гэтую часовую
падпрацоўку ледзьве не біліся. У дзень на ёй можна было атрымаць цэлых 5
рублёў, што лічылася салідным заработкам. Таму побач з канторай майстра, якая
колісь размяшчалася недалёка ад старога пешаходнага моста, выстройваліся
даўжэзныя чэргі энтузіястаў і разыгрываліся цэлыя баталіі. За што спрачаліся?
За лапаты. На той момант асіповіцкая дыстанцыя пуці не мела дастаткова тэхнікі
для прыбірання чыгуначнага палатна ад снегу, таму выкарыстоўвала
чалавеча-лапатны спосаб. Да 100 асіпаўчан магло адначасова працаваць на пуцях,
згружаючы снег на адпаведныя платформы…

Зараз тыя часы ўспамінаюцца пуцейцамі з
усмешкай. Зразумела, што ад лапат за паўстагоддзе мы адышлі далёка. Сёння
Асіповіцкі ўчастак абслугоўваюць цэлых 3 машыны: 2 снегачысты і 1
снегаўборачная, альбо, як яе пяшчотна называюць самі чыгуначнікі, “Снягурка”.
Ад казачнай гераіні гэтая “жалезная лэдзі” адрозніваецца кардынальна — хаця б
наяўнасцю ў сваім арсенале “крылаў”.

Навошта нам снегаўборшчыкі?

Аказваецца, калі рэйкі засыпаны снегам, ні
пасажырскі, ні грузавы цягнік рухацца не могуць, бо гэта вельмі небяспечна.
Таму, як толькі пачынаецца завея, на палатно выязджае “Снягурка” са
снегачыстамі. У чым адрозненне паміж гэтымі машынамі? У тым, што першая не
адкідвае снег у нейкі канкрэтны бок ад рэльсаў, як гэта робяць снегачысты, а
збірае яго ў спецыяльныя вагоны-накапляльнікі. Таму “лэдзі” абслугоўвае сам
вузел і некаторыя станцыі, а снегачысты — станцыі, дзе расчысціўшы адзін пуць,
не засыплеш перон.

Чаму забароненае цягнікам дазволена “Снягурцы”?

Увесь сакрэт у барабане-сілкавальніку са шчоткамі,
які нібы “забрала” апускаецца перад носам машыны і здымае пласт снегу з рэек.
Спецыяльныя шчоткі забіраюць снег на нахілены транспарцёр, які падцягвае гурбы
ў вагоны, у той час як машына ідзе ўжо па ачышчаным палатне. І так пакуль тры
яе вагоны не запоўняцца, для чаго спатрэбяцца цэлых 360 кубаметраў зімняга
покрыва.

За дзень тэхніка можа рабіць па 6-8 рэйсаў.
Дарэчы, калі снегачысты рухаюцца з хуткасцю 60 кіламетраў за гадзіну, то
“Снягурка” — 5-10 км/г.

Сваячка танкаў на дыеце

— З цяперашнімі зімамі трох машын хапае, —
адзначае галоўны механік дыстанцыі пуці Анатоль Татур. — Другая справа, што
трэба пільна сачыць за тэхнікай, якая дасталася нам ад Юлія Цэзара (усміхаецца
— аўт.) Напрыклад, асіповіцкай “Снягурцы” сёлета спаўняецца роўненька 40 гадоў.
Яна ўжо маральна са-старэла, таму гэтым летам адпраўляем бабульку на
мадэрнізацыю ў Пінск, бо новую прыдбаць не можам — занадта дорага.

Трэба сказаць, што тэхніка ўжо не раз была на
мадэрнізацыі. Напачатку “Снягурка” хадзіла на рухавіках Д-12, якія рабіліся
яшчэ для савецкіх танкаў 1936 года выпуску, што было вельмі неэканомна. На іх
“жалезная лэ-дзі” з’ядала 36 літраў паліва ў гадзіну, цяпер, на новых ЯМЗ-240,
25 літраў. Акрамя таго, амаль не патрабуе далівання масла. Цяпер машына, як
кажа Анатоль Іосіфавіч, на разумнай дыеце.

Дачка “ганаровага чыгуначніка ў кубе”

У штаце дыстанцыі пуці фігуруе ўсяго адзін
машыніст снегаўборачнай машыны, але працуюць на ёй усе, хто мае адпаведныя
правы. Ня-гледзячы на свае памеры, тэхніка вельмі простая ў кіраванні. А
распрацаваў яе намеснік начальніка новасібірскай ды-станцыі пуці і галоўны
канструктар Балашэнка.

— “Снягурка” — не адно тэхнічнае дасягненне
Балашэнкі, — кажа Анатоль Іосіфавіч. — Аднак чамусьці дзяржава ўпарта не хацела
заўважаць таленавітага канструктара, а Міністэрства не магло даваць высокія
ўзнагароды. Таму колісь на сваё 70-годдзе Балашэнка ў трэці раз атрымаў званне
Ганаровага чыгуначніка. А ўсе былі ўпэўнены, што яму дадуць Героя сацпрацы…

“Снягурка”- смеццязборнік

Улетку “Снягурка” “спіць”, а быў час, калі яна
замест снегу прыбірала смецце з чыгуначнага палатна.

— Эксперымент быў нядоўгім, — адзначае Анатоль
Татур. — Машына стала часта ламацца, у выніку прыходзіла зіма, а снег прыбіраць
не было чым… Ды і засмечанасць чыгуначнага палатна сёння стала мінімальнай.
Раней галоўнай нашай праблемай былі дзіравыя вагоны, і шлях ад Салігорска да
Асіповічаў быў засыпаны калійнай соллю, а станцыя “Калій-3” была ўвогуле скрозь чырвоная.
І ўсё гэта трэба было прыбіраць нам! Але з прыходам новага галоўнага рэвізора
Беларускай чыгункі Дышчанкі ўсталяваўся парадак: цяпер вагоны нават мыюць пасля
загрузкі. Што, натуральна, падаўжае “Снягурчын” век…

Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость