ЖЫЦЬ, а не выжываць!

Водазабеспячэнне раёна, транспарціроўка і ачыстка сцёкаў, звязаныя з вадзяной гаспадаркай платныя паслугі, шырокі спектр будаўнічых работ, выпуск элементаў добраўпарадкавання, тэхабслугоўванне аўтамабіляў — вось пералік накірункаў, у якіх працуе немалы — на сёння ў ім каля 400 чалавек — калектыў ДУКВП “Водаканал”.

Ад пераважнай большасці асіповіцкіх суб’ектаў гаспадарання гэтае прад-прыемства адрозніваецца падкрэсленай шматвектарнасцю сваёй дзейнасці, чым крыху нагадвае сусветнавядомых прамысловых гігантаў Паўднёвай Карэі: “DAEWOO”, “LG”, “Samsung”. Зразумела, з далёкаўсходнімі мега-карпарацыямі нашым камунальнікам не цягацца, аднак узяты імі на ўзбраенне прынцып “не класці ўсе яйкі ў адзін кошык” прадэманстраваў свае перавагі і на рэгіянальным узроўні. Дзякуючы яму, “Водаканал” у значнай ступені здолеў мінімізаваць наступствы майскай дэвальвацыі рубля і іншых макраэканамічных катаклізмаў, якімі надоўга запомніцца год з парадкавым нумарам 2011.

 Але без страт усё ж не абышлося. Напружваючы ўсе сілы, летась калектыў выйшаў на гістарычны максімум па аб’ёмах выкананых работ і ўзроўні найбольш важных прагнозных паказчыкаў, ды толькі выніковая рэнтабельнасць гэтых намаганняў у сукупнасці склала ўсяго 0,8%. Такім чынам, сродкаў, якія можна было б пусціць на далейшае развіццё ўласнай матэрыяльнай базы, павышэнне заробку персаналу і іншыя неабходныя справы, у “Водаканала” напрыканцы года засталося зусім няшмат.

Адчувальна ўдарыў па прадпрыемству і ўваход Беларусі ў Мытны саюз: каля 50 найбольш кваліфікаваных спецыялістаў самых дэфіцытных спецыяльнасцей — кранаўшчыкі, вадзіцелі, плітачнікі — звольніліся і з’ехалі ў Расію. Што ж, людзей можна зразумець: іх работа там аплачваецца як мінімум у 5 разоў вышэй…

Тым не менш дырэктар Ігар Трацяк у надыходзячае “заўтра” глядзіць з рашучым настроем, а прагноз на 2012 год выказвае ёміста і пераканана: “Выжываць “Водаканал” не будзе — будзе жыць!”

Такая ацэнка перспектыў мае пад сабой дастаткова трывалы грунт. Па-першае, узгаданая вышэй дыверсіфікацыя вытворчасці дае камунальнікам аператыўную гнуткасць: не будуць ісці справы ў адным накірунку, можна сканцэнтраваць намаганні і рэсурсы ў іншым. Па-другое, за перыяд інтэнсіўнага развіцця, які доўжыўся цэлую пяцігодку, удалося набыць усю неабходную тэхніку і, што важна, цалкам за яе разлічыцца. Ну і галоўнае — за гэты ж час быў створаны трывалы калектыў з прафесіяналаў, якія ганарацца сваім месцам работы і выдатна разумеюць, што цяжкасці, з якімі сутыкнулася і іх прадпрыемства, і ўся наша краіна, лепш пераадольваць разам, а не паасобку. А значыць, ДУКВП “Водаканал” сапраўды мае ўсё неабходнае, каб глядзець у будучыню з цалкам абгрунтаванай упэўненасцю ва ўласных сілах.

Последние новости

Общество

В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района

28 августа 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем