Што такое калгасны справаздачна-выбарны сход? Гэта, у першую чаргу, сустрэча аднавяскоўцаў: калі яшчэ надарыцца час за шматлікімі сельскімі клопатамі з усімі ўбачыцца? Па-другое — ужо згодна з пратаколам — аналіз работы. I трэцяе — абмеркаванне планаў, як жыць далей. Мерапрыемства, якое прайшло на мінулым тыдні ў СВК “Калгас “Каўгарскі”, было адметна адкрытым дыялогам. Найбольш імпанавала, што тут без усякага прыхарошвання гаварылася аб існуючых праблемах.
Старшыня гаспадаркі Фёдар Варабей у сваім дакладзе спыніўся на многіх аспектах работы СВК. На жаль, гаспадарка не дасягнула жадаемага ўмацавання эканамічнага і фінансавага становішча — за 2011 год прагнозны паказчык выкананы на 97%. З 693 гектараў сабрана 2.030 тон збожжа і зернебабовых. Ураджайнасць — 29,3 цэнтнера з гектара. Здавалася б, хлеб вырашчаны, можна радавацца, аднак ад рэалізацыі збожжа страты склалі 317 мільёнаў рублёў. Высокі сабекошт дароў ніў патрабуе пошуку новых шляхоў і тэхналогій. Начальнік аддзела эканомікі, бухуліку і справаздачнасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Карняевіч параіла калгасу звяртаць большую ўвагу на дапрацоўку зерня, а таксама не спяшацца з яго рэалізацыяй. Напрыклад, восенню збожжа было прададзена па 532 тысячы рублёў за тону, тады як ужо зараз яго кошт “цягне” на 1 мільён 700 тысяч. Гэта, канечне, у пэўнай ступені асаблівасць цяперашняга эканамічнага становішча, аднак…
Прааналізаваў старшыня калгаса і ход асноўных работ. У прынцыпе, нядрэнна прайшла корманарыхтоўка — назапашана кармоў на 16% больш, чым пазалетась. Хаця і гэты этап работ мог аказацца больш выніковым.
Толькі па асобных паказчыках нельга меркаваць, што людзі не ўмеюць і не любяць працаваць. Выказаў Фёдар Рыгоравіч словы падзякі лепшым калгаснікам: механізатарам Сяргею Брылю, Сяргею Дразду, Віктару Краснашчоку, Мікалаю Пухоўскаму, Валерыю Картуну, Сяргею Мельніку. Жывёлаводам Ніне Міхадзюк, Валянціне Міхадзюк, Вользе Новік, Валянціне Грабеннік, Наталлі Новік і іншым руплівым працаўнікам, якія ўносяць значны ўклад у дабрабыт гаспадаркі.
Мелі слова і галоўныя спецыялісты. Так, аграном Анатоль Цімашэнка па-спрабаваў патлумачыць, чаму дапушчаны значныя выдаткі пры вырошчванні зерня. Часткова гэта залежала ад высокага кошту мінеральных удабрэнняў. Мінулы агранамічны год быў розным: не ўдаўся эксперымент з піваварным ячменем з-за засушлівага надвор’я, затое добрую аддачу атрымала гаспадарка ад цукровых буракоў — 6.910 тон, што амаль на 3.000 тон больш, чым у 2010 годзе. Гэта дазволіла пазбавіцца даўгоў на Слуцкім цукроварафінадным камбінаце, займець пэўную капейку.
Спрабавала знайсці шляхі пераадолення праблем у жывёлагадоўлі заатэхнік Галіна Міхадзюк. Адмоўных прычын было названа многа: не заўсёды своечасова рыхтуюцца пашы і якасна закладваецца сянаж у ямы, ёсць прэтэнзіі да работы тэхніка-асемянатара, нярэдка на фермах “кульгае” працоўная дысцыпліна, асабліва ў дні зарплаты.
Вывад? Ён быў зроблены кіраўніком сельгаспрадпрыемства: “Ніхто не ўздыме вытворчасць, калі вы, паважаныя даяркі, жывёлаводы, паляводы і механізатары, не будзеце адносіцца з душою да сваёй работы.” А яшчэ старшыня выказаў спадзяванне, што справы ў гаспадарцы ў бліжэйшыя гады нала-дзяцца. Гэтаму павінна садзейнічаць у тым ліку і новая ферма з сучаснымі тэхналогіямі на 545 галоў, якую плануецца ўзвесці ў в. Краі.
Старшыня Дараганаў-скага сельскага Савета Антаніна Сцяпанава павіншавала кіраўніка калгаса з чарговым абраннем на гэтую пасаду — значыць, людзі давяраюць і паважаюць. Дырэктар Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Станіслаў Струпінскі выказаў падзяку за тое, што, ня-гледзячы на асабістыя цяж-касці, гаспадарка заўсёды аказвае дапамогу школе.
Верыцца, што змены да лепшага ў “Каўгарскім” абавязкова адбудуцца. Галоўная ўмова для гэтага — неабыякавасць людзей — ёсць.
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации
23 августа 2025
Общество
С Днем работников государственной статистики!
23 августа 2025
Общество
Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака
23 августа 2025
Власть
Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль
22 августа 2025
Общество
В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений