Выконваць запланаванае аптымальнымі шляхамі (№ 19)
Абласная
нарада па пытаннях арганізацыі работы па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці малака
і падрыхтоўцы да веснавых палявых работ сельскіх гаспадарак вобласці прайшла 4
сакавіка пад началам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка. У рабоце
прымалі ўдзел памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці
Генадзь Лаўрэнкоў, намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Iсачанка, старшыня
аблсельгасхарчу Алег Чыкіда, старшыня Асіповіцкага райвыканкама Пётр Шукаловіч,
кіраўнікі іншых раёнаў вобласці.
Пасля
арганізацыйна-прывітальнай сустрэчы ў Ялізаўскім пасялковым Доме культуры
дэлегацыя наведала новую робатызаваную ферму ў Вязычыне. Як адзначыў Пётр
Руднік — лепшую ў нашай краіне. Дырэктар філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”
Алег Грышчанка расказаў аб рабоце комплексу, аб дасягненнях — апошнім часам тут
сутачны надой складае 20 кілаграмаў малака ад каровы — і складанасцях. Таксама
падзяліўся планамі на гэты год. Сярод іх — павелічэнне колькасці дойных кароў
да 720 і атрыманне за год ад кожнай па 7.300 кілаграмаў малака. Планка высокая,
але дасягальная — усё неабходнае для паспяховай работы ёсць.
Зацікавіла
ферма наведвальнікаў многім, у тым ліку і тым, што ўкамплектавана яна самымі
звычайнымі каровамі. Гэта прыклад таго, што пры стварэнні належных умоў
прадукцыйнасць жывёлы можа значна павялічвацца.
Наведала
дэлегацыя і мехдвор філіяла. Аб гатоўнасці вобласці да веснавых палявых работ
расказаў намеснік старшыні аблсельгасхарчу Васіль Сысоеў. Было адзначана, што
не ўсюды рамонтныя работы прайшлі якасна і ў належныя тэрміны. Не вельмі добра
пакуль спрацавалі ў Краснапольскім, Круглянскім раёнах. Аб падрыхтаванасці
сельгастэхнікі на Асіповіччыне паведаміў начальнік райсельгасхарчу Міхаіл
Поклад. Ён адзначыў, што гаспадаркі да сяўбы практычна гатовыя — 97% тэхнікі
ўжо даведзена да ладу, а на ліквідацыю неда-працовак патрабуецца літаральна
некалькі дзён.
Да ўвагі
прысутных былі прадстаўлены пасяўныя, глебаапрацоўчыя агрэгаты ААТ
“Казіміраўскі доследна-эксперыментальны завод”, навінкі іншых прадпрыемстваў. З
сучаснай тэхнікай пазнаёміў удзельнікаў нарады дырэктар Магілёўскага
дзяржаўнага вучэбнага Цэнтра павышэння кваліфікацыі кадраў, кансультавання і
аграрнай рэформы Якаў Яроцкі.
На пленарным
пасяджэнні ў райвыканкаме Пётр Руднік выказаў меркаванне, што
сельгаскааператывамі вобласці ў “малочным” кірунку выкарыстоўваюцца яшчэ не ўсе
рэзервы. Па разліках абл-сельгасхарчу, таварнасць малака павінна складаць не
менш за 91%. Пакуль што Магілёўшчына недабірае 5-6%. А ў Быхаўскім,
Клімавіцкім, Круглянскім, Бялыніцкім, Клічаўскім і Чэрыкаўскім раёнах
таварнасць яшчэ меншая. У многіх гаспадарках значна перавышаюцца нормы
выпаенага цялятам малака.
Старшыня
аблсельгасхарчу Алег Чыкіда звярнуў увагу на неабходнасць актывізацыі працэсу
закупу малака ў насельніцтва. Варта ў поўнай меры выкарыстоўваць і дапамогу
вобласці: толькі на Магілёўшчыне кошт камбікармоў для гаспадарак зніжаны на 100
тысяч рублёў за тону. Адзначаны і станоўчыя моманты, напрыклад, паляпшэнне
якасці малака. Так, за 2 месяцы вышэйшым гатункам у вобласці здадзена 45,9%. У
Асіповіцкім раёне колькасць ”экстры” вырасла з 0,2 да 7,8%.
Анатоль
Ісачанка спыніўся на супрацоўніцтве сельгас-арганізацый і перапрацоў-чых
прадпрыемстваў. Калі кожны бок будзе добрасумленна выконваць свае абавязкі,
работа стане больш эфектыўнай.
Падвёў вынікі
і паставіў задачы як на бліжэйшы час, так і на далёкую перспектыву Пётр Руднік:
да 15 сакавіка пасяўная тэхніка павінна быць цалкам гатова да выхаду ў поле;
мэтава выкарыстаны сродкі, выдзеленыя на закуп цялят ад насельніцтва (асабліва
гэта тычыцца ўсходніх раёнаў, дзе нярэдка вяскоўцы рэалізуюць бычкоў і цялушак
у суседнюю Расію); да канца года 112 ферм вобласці, на якіх яшчэ ўжываецца
ручное даенне, пераведзены на машыннае. І наогул — усё за-планаванае неабходна
выконваць, шукаючы для гэтага аптымальныя шляхі.
Валянціна
КОРБАЛЬ.