Вясна, свята, малако!

Ведаеце сакрэт паспяховага дня? Трэба з самай раніцы думаць аб тым, што цікавага чакаецца ў бліжэйшыя гадзіны. Верагодна, так і зрабілі ўдзельніцы клуба даярак 6 сакавіка, таму што на сваю чарговуюужо дзявятую! — сустрэчу з’явіліся пры поўным парадзе і ў добрым настроі.

Аператараў, якія надаілі летась больш за 6.000 кілаграмаў малака ад каровы, на Асіповіччыне нямала. I ўжо традыцыйна найбольшая колькасць такіх працаўніц у філіяле «Белшынаагра” ААТ «Белшына”. Гэта Алена Лук’яненка, Таццяна Вярбіцкая, Лідзія Аліноўская, Наталля Крывенка, Лідзія Данільчык, Сняжана Жуковіч, Таццяна Меранкова. «Авангард” прадстаўляла Алена Кілбас, «Лапічы”Алена Гарадзецкая, ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”
Таццяна Шалгун і Алена Шашок. Гэтыя руплівыя жанчыны на ўрачыстасці атрымалі Падзячныя лісты старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі, якія ўручыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Стурліс. Ушаноўваць даярак на раённым узроўні яму давялося ўпершыню, і ён гэта зрабіў з асаблівым задавальненнем. Падзякаваўшы за шчырую працу і выказаўшы спадзяванне, што на наступны год вынікі будуць яшчэ лепшымі. Зараз штодня валавая вытворчасць малака ў раёне складае каля 90 тон, і тут немалая заслуга менавіта «шасцітысячніц”. Пэўныя надзеі ўскладаюцца і на бліжэйшую будучыню, калі пачнуць уводзіцца ў строй новыя фермы з сучасным абсталяваннем.

Да віншаванняў і пажаданняў далучылася і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана
Сідарэнка, якая і ўручыла шэрагу працаўніц калгасных ферм кветкі і падарункі.

На працягу мерапрыемства разнастайныя канцэртныя нумары паказваў народны ансамбль народнай песні «Вечарынка” Ялізаўскага Дома культуры, якім кіруе Анатоль Пятраеў. У запрошаных на свята была магчымасць трымаць першынство і ў шматлікіх конкурсах і гульнях.

Ну і, канечне, не абышлося свята без прысмакаўпачастункаў. Тут да асноўнага арганізатара сустрэчырайкама прафсаюза АПКдалучыліся філіял «Асіповіцкі” ААТ «Бабушкина крынка” і РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод”.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость
Образование

Сохраните свое сердце молодым! В Цельской СШ прошла встреча с ветеранами педагогического труда

3 октября 2025
Читать новость
Общество

Коратка аб розным у Асіповіцкім раёне

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем