Вясна пачалася цёплай сустрэчай

Напярэдадні свята жанчын адзначыў
5-гадовы юбілей Клуб даярак. І калі падчас свайго першага пасяджэння ён збіраў
«чатырохтысячніц”, то сёлета на ўрачыстасць ужо запрашаліся аператары машыннага
даення, якія атрымалі за год ад каровы больш за 6 тон малака. Такіх руплівіц у
нашым раёне 32.

Што адметнага адбылося ў жыцці клуба
за пяцігадовы адрэзак часу? Калі раней тут былі прадстаўніцы з усіх калгасаў,
то зараз выразна намеціліся гаспадаркі-лідэры: філіял «Белшына-агра” ААТ
«Белшына”, калгасы «Чырвоны ўдарнік”, «Бярэзіна”, «Авангард”, «Новы шлях”.

Са сваім прывітальным словам да
лепшых аператараў машыннага даення Асіповіччыны звярнуўся начальнік
райсельгасхарчу Міхаіл Поклад. Ён падкрэсліў, што абраная жанчынамі прафесія
становіцца ўсё больш папулярнай і адначасова адказнай: у сувязі з павышэннем
патрабаванняў да якасці малака ўзрастаюць і патрабаванні да тых людзей, якія
гэты паказчык забяспечваюць. Як паказвае жыццё, працаўніцы ферм са сваімі
абавязкамі спраўляюцца нядрэнна, у выніках работы зацікаўлены і, адпаведна,
маюць нядрэнныя заробкі.

За актыўную шматгадовую і плённую
працу, дасягнутыя паказчыкі Дыпломамі Магілёўскага абласнога камі-тэта
прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі ўзнагароджаны Валянці-на
Калячка з «Новага шляху”, Алена Быкава з «Чырвонага ўдарніка”, Наталля Дзятлава
з ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Многія запрошаныя атрымалі Падзячныя
лісты старшыні Асіповіцкага райвыканкама Пятра Шукаловіча.

Павіншавала ўдзельніц клуба галоўны
ветурач раёна Ганна Аляхно. Яна пажадала ўсім добрага настрою, каб усё
ладзілася і на працы, і ў сям’і.

Запрашаліся на святочную сустрэчу
навічкі, каму ўпершыню ўдалося дасягнуць высокіх вынікаў у 2009 годзе: Аксана
Цісельская з «Чырвонага ўдарніка”, Аксана Маслок і Наталля Кандратовіч з «Бярэзіны”,
Жанна Мяцеліца, Алена Дзівак і Святлана Руха з «Белшыны-агра”, Вераніка Ягорава
з «Авангарда” і Кацярына Татур з «Новага шляху”. Прынятыя ў шэрагі
сельскагаспадарчай эліты атрымалі ад старшыні раённага камітэта прафсаюза
работнікаў аграпрамысловага комплексу Святланы Сідарэнка не толькі шчырыя
віншаванні, а і пасведчанні членаў Клуба даярак. Прыемна адзначыць, што сярод
зноў прынятых былі і маладыя дзяўчаты. Час расстаўляе прыярытэты, і работа ў
калгасах становіцца прывабнай для сельскіх жыхароў і паважанай на вёсцы.

Пасяджэнне клуба стала па-сапраўднаму
святочным дзякуючы па-вясноваму аптымістычным песням народнага ансамбля
народнай песні і музыкі «Вязанка”, які з’яўляецца пастаянным спадарожнікам ужо
стаўшых традыцыйнымі сустрэч аператараў машыннага даення. Праведзеныя конкурсы
па-цвердзілі, што працаўніцы ферм таленавітыя не толькі ў «малочнай справе”:
многія за свой рознабаковы крэатыў атрымалі прызы. Зарад добрага настрою і
праяўленая прафсаюзам і райвыканкамам увага толькі паспрыяюць новым здабыткам.

І яшчэ — вельмі верагодна, што праз
год на пасяджэнне клуба будуць запрошаны даяркі-«сямітысячніцы”: 10 чалавек ужо
зараз узялі гэтую вышыню.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем