Чарговая сельгаснарада-“форма 24” пачалася з за-лючэння дагавораў гаспадарак з супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Такая практыка існуе ўжо другі год. Мэта ўзаемадзеяння — аказанне навукоўцамі кансультатыўнай дапамогі аграрыям-практыкам.
Асноўная частка мера-прыемства праходзіла ў СВК “Калгас “Ясень”. Задачай выезду было паглядзець, як ідуць справы ў жывёлагадоўлі, не абмінуўшы ўвагай і палявыя работы. Значных заўваг па пасяўной кампаніі не было. Старшыня атрымаў заданне заараць пусткі за агародамі ў Заельніку — да зямлі трэба ставіцца па-гаспадарску. На ферме ў гэтай вёсцы гадуюцца цялушкі для ўзнаўлення статка. Умовы іх утрымання здавальняючыя. Жывёла корміцца па зімовым рацыёне, цэлы дзень праводзіць на вуліцы — хоць травы пакуль мала, аднак свежае паветра і сонечныя прамяні маюць толькі станоўчы ўплыў. Нягледзячы на тое, што нядаўна прайшоў суботнік, на тэрыторыі фермы ёсць яшчэ шмат аб’ектаў, куды трэба прыкласці рукі.
У Грынёўцы займаюцца мясной жывёлагадоўляй — гэта “канёк” гаспадаркі. Тут утрымліваецца больш за 100 галоў абердзін-ангусаў. Цяляты не адлучаюцца ад кароў, і такі метад даволі рэзультатыўны. Горш ідуць зараз справы СВК у малочным кірунку: з пачатку года вы-творчасць малака склала 86%, а за сакавік і таго менш — 81.
Плянарнае пасяджэнне адбылося ў Ясенскім СДК. З вынікамі работы ў жывёлагадоўлі за І квартал і сакавік па-знаёміла галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Скібра. Чым можа па-сапраўд-наму ганарыцца Асіповіччына, дык гэта якасцю малака: за студзень-сакавік гатункам “экстра” здадзена 43,8%, тады як за леташні аналагічны перыяд гэтая лічба адпавядала 8,9%. Галоўную ж праблему ў раёне на сёння складае зніжэнне вытворчасці малака. І лік ідзе нават не на кілаграмы. У прычынах стараліся разам разабрацца. Самыя нізкія ўдоі ад каровы за сакавік у СВК “Калгас “Каўгарскі” і “Карытнае” — па 279 кг, “Калгас імя Чарняхоўскага” — 255 кг. Справядлівасці дзеля варта адзначыць, што вытворчасць малака ў “Карытным”, нягле-дзячы на пакуль незайздросныя лічбы, адпавядае 112% — ёсць станоўчая дынаміка. Лідары па надоях ад каровы за мінулы месяц — “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (514 кг), філіял “Белшына-агра” (504), “Пратасевічы” (471). Самы ўстойлівы вынік у першай гаспадарцы — тут без мінусаў. Па валавых прывагах буйной рагатай жывёлы першынство належыць “Карытнаму”, “Чырвонаму ўдарніку” і “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнню”. У іх добрыя паказчыкі як з пачатку года, так і за сакавік. Лепшыя сярэднясутачныя прывагі БРЖ у “Карытным” — 859 грамаў, “Каўгарскім” — 821, філіяле “Белшына-агра” — 801.
Значныя прэтэнзіі выказаны да кіраўніцтва “Бярэзіны”, дзе ёсць праблемы як з вытворчасцю малака (за І квартал — 80%, сакавік — 73), так і з прывагамі: валавая — 82% за квартал і 71 — за сакавік, сярэднясутачная за сакавік — 623 грамы (-80). За тры месяцы калгас “з’ехаў” па надоях ад каровы на 401 кг. Адна з прычын, па якой многія гаспадаркі мінусуюць — няправільныя раз-лікі па кармавой базе, зробленыя спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў восенню.
Начальнікам райсельгасхарчу Міхаілам Покладам пастаўлены задачы па падрыхтоўцы да пераходу на пашавы перыяд утрымання жывёлы. А гэта — састаўленне новых рацыёнаў, фарміраванне гуртоў і замацаванне за імі пашаў, падрыхтоўка неабходнага ін-вентару і многае іншае. Сітуацыю з малаком трэба выпраўляць!