Ураджай-2012 Спачатку — настроіцца

Яравы клін на палях Асіповіччыны сёлета будзе
вы-глядаць наступным чынам: ячмень — 1.480 гектараў, пшаніца — 700, авёс — 310,
грэчка — 300, зернебабовыя — 950, кукуруза — 6.500, у тым ліку 1.000 гектараў
на зерне, 150 гектараў яравога рапсу ды 1.490 — цукровых буракоў. Каб якасна
засеяць гэтыя плошчы, неабходна сур’ёзная падрыхтоўка.

Менавіта мэту рознабаковага настройвання і меў
праведзены днямі на базе СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” семінар з удзелам
кандыдата тэхнічных навук, дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага вучэбнага Цэнтра
павышэння кваліфікацыі кадраў, кансультавання і аграрнай рэформы Якава
Яроцкага. Гэты навуковец з раёнам супрацоўнічае даўно, аналагічныя семінары
праводзіў ужо не адзін раз, дэталёва ведае не толькі ўсе тонкасці работы з
тэхнікай, але і як патрэбныя веды данесці да працаўнікоў гаспадарак.

Перад запрошанымі на мерапрыемства кіраўнікамі,
галоўнымі аграномамі і інжынерамі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама
механізатарамі, якія будуць ажыццяўляць сяўбу яравых, выступіў начальнік
упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Поклад. Ён
паставіў канкрэтныя задачы, акрэсліў тэрміны правядзення сельгасработ, нагадаў
аб важнасці выканання тэхналагічных патрабаванняў.

Асноўная ўвага была нададзена тэхнічным
настройкам, якія спрыяюць якаснаму выкананню розных тэхнала-гічных аперацый. І
хоць на-двор’е не дазволіла ў вызначаны дзень выехаць у поле, аднак
механізатары мелі магчымасць пераканацца, што правільна наладжаная тэхніка не
толькі якасна працуе, але і не траціць лішняга гаручага. Недакручаная або
перакручаная гайка можа падарваць эфектыўнасць працы ўсяго агрэгата. “Чырвоны
ўдарнік” для правядзення семінара быў абраны невыпадкова: тут у наяўнасці ўся
лінейка па-трэбнай на сяўбе тэхнікі, а памеры мехдвара дазвалялі без перашкод
да яе падступацца з любога боку.

Падводзячы вынікі “сельгасурока”, першы намеснік
начальніка райсельгасхарчу Ганна Яцко параіла ўсім па вяртанні ў свае
гаспадаркі яшчэ раз дэталёва праверыць і адрэгуляваць настройкі тэхнікі, перагледзець
заданні, нормы выпрацоўкі і аплаты працы на час актыўных сельгасработ.
Механізатары павінны быць забяспечаны спецадзеннем і гарачым харчаваннем, каб
маглі цалкам засяродзіць сваю ўвагу на працэсе сяўбы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем