Ураджай-2012 Новы хлеб — якасны

Добры настрой і ажыўленне пануюць зараз на
Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”: жніво ў
разгары, на прадпрыемства з трох раёнаў штодня “сцякаецца” каля 1.000 тон
зерня. Зразумела, што ў першую чаргу перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача
выканаць дзяржаўны заказ. Сёлета для Асіповіччыны ён складае 4.350 тон зерня,
1.700 — рапсу, і апошні ўжо цалкам выкананы. Добрымі тэмпамі ідзе здача жыта —
на КХП дастаўлена 1.880 тон — 70% да неабходнага, пшаніцы прынята 87% — 743
тоны. Час іншых культур яшчэ наперадзе.

Прыёмка зерня адбываецца зладжана, тэхнічная
база вытворчага ўчаст-ка падрыхтавана да перыяду інтэнсіўных работ даўно. Адно,
што замінае бесперапыннаму падвозу хлеба, — недастатковая колькасць машын. 5
адзінак выдзеліў аўтапарк-19, 3 машыны свае, астатнія — з гаспадарак. Не хапае
транспарту ад ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і іншых арганізацый, якія
звычайна камандзіравалі свае машыны для перавозкі зерня. У астатнім жа ніякіх
замінак.

— Якасцю сёлетняга хлеба задаволены, — дзеліцца
начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Валянціна Шляхціна. — Надвор’е
стаіць добрае, таму зерне мае невысокую вільготнасць — 14-15% пры дапусцімай
мяжы ў 19%. Уся пшаніца, якая паступае з асіповіцкіх палёў, мае высокае
ўтрыманне клейкавіны, адпавядае параметрам харчовай.

Першай гаспадаркай, якая прывезла здаваць хлеб у
засекі краіны, быў СВК “Калгас “Лапічы”. Тут, дарэчы, усе азімыя ўрадзілі на
славу. Пшаніца, напрыклад, дала 46,6 цэнтнера з гектара, жыта — 42,7.

Добрая выспела пшані-ца ў “Бярэзіне” — 47,8
цэнтнера на круг, “Чырвоным ударніку” — 44,8. Важкі колас мае жыта ў
“Авангардзе” — 40,6 цэнтнера з гектара, калгасе імя Чарняхоўскага — 40,2.

Усяго ж на ўчарашнюю раніцу па раёне ўбрана
палова ніў з новым хлебам, намалочана больш за 16 тысяч тон зерня.
Ура-джайнасць? Пакуль маем 35,2 цэнтнера з гектара, што адчувальна перакрывае
леташнія паказчыкі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем