Ураджай-2010 На парадку дня — рамонт тэхнікі 23.02.10, № 14

Сёлета раёну трэба засеяць зерневымі больш за 9,5
тысяч гектараў, з іх яравымі — амаль чатыры, 41% ад усёй плошчы. Кукуруза зойме
4.908 га, азімы рапс — 2.270, ячмень — 1.814, яравая пшаніца — 570, цукровыя
буракі — 1.570, авёс — 470, зернебабовыя — 650, грэчка — 314. Дарэчы, больш
прыдатныя глебы для вырошчвання апошняй культуры павялічваюцца ў паўтара раза,
а летась, як вядома, яе ўраджайнасць у СВК «Калгас «Карытнае” склала 18,8, а ў
ААТ «Асіповічырайаграпрамтэхзабеспячэнне” па 17,9 цэнтнера з гектара.

Усяго земляробы Асіповіччыны плануюць атрымаць у
гэтым годзе 32,6 тысячы тон зерня, 58.553 тоны цукровых буракоў, амаль 3,8
тысячы тон масланасення рапсу і г.д. Сіноптыкі сцвярджаюць, што вясна будзе
ранняй і цёплай, і да правядзення вясенне-палявых работ можна будзе прыступаць
недзе ў другой палове сакавіка. Дык ці варта казаць, што без належнай работы на
нашых палетках сельгастэхнікі такія сур’ёзныя лічбы могуць так і застацца адарванымі
ад рэальнасці, што сёння яе рамонт павінен быць на першым плане ва ўсіх
гаспадарках?

— Iнжынерна-тэхнічнай службе раёна і
сельгаспрадпрыемстваў пастаўлена канкрэтная задача: трактары, глебаапрацоўчую і
пасяўную тэхніку паставіць на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка, — адзначае
галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Валянцін
КАРПОВIЧ. — Праверку яе гатоўнасці ўжо распачалі. Важнасць вызначанага разумее
кожны, таму да работ прыступілі пасля завяршэння ўборкі ўраджаю-2009. Рамонтныя
базы падрыхтаваны, нармальныя ўмовы для працы людзей і іх адпачынку створаны,
таму нават у самыя моцныя маразы аднаўленне-рамонт тэхнікі не спыняўся.

Да слова, у абласным аглядзе-конкурсе на лепшы
машынны двор, пастаноўку тэхнікі на захоўванне і падрыхтоўку работы рамонтнай
базы да работ зімой нашаму раёну прысуджана II месца. У аналагічным раённым
конкурсе лепшымі вызначаны калектывы філіяла «Белшына-агра”, СВК «Калгас
«Авангард” і «Лапічы”. Прычым, машынны двор «белшынаўцаў” вылучаны дзеля ўдзелу
ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. I людзі стараюцца, робяць усё, каб не
падвесці ні Асіповіччыну, ні вобласць наогул.

— На што найпер звяртаецца ўвага сёння?

— На падрыхтоўку высокапрадукцыйнай, энерганасычанай
тэхнікі — трактараў «Беларус”-2822 і 3022, нямецкага «АТЛЕС”, які «Чырвоны
ўдарнік” атрымаў па лізінгу. Усе яны працуюць з 8-карпуснымі абаротнымі плугамі
і глебаапрацоўчымі пасяўнымі агрэгатамі. Такіх волатаў у нас 15 адзінак, і 11
ужо гатовы выйсці ў поле хоць заўтра.

— I хто з рамонтам, Валянцін Станіслававіч,
наперадзе?

— Найперш — тая ж «Белшына-агра” і СВК «Калгас «Новы
шлях”, дзе цалкам і якасна скончаны рамонт глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі і
на дзве трэці — корманарыхтоўчай і зернеўборачнай. На стадыі завяршэння таксама
калгасы «Чырвоны ўдарнік”, «Каўгарскі”, «Бярэзіна”. А вось у «Карытным, «Авангардзе”
і імя Чарняхоўскага пакуль ад плана-графіку работ адстаюць.

— Сельгаспадаркі знаходзяцца ў роўных умовах?

— Як сыр у масле не катаецца ніхто, рамонтны сезон
заўсёды патрабуе выдаткаў, таму ўсім нялёгка, прыходзіц-ца круціцца. А сёлета
яшчэ не было, як раней, фінансавай падтрымкі з рэспубліканскага і абласнога
бюджэтаў. За выключэннем таго, што атрымалі 21 мільён на ўдзешаўленне кошту рамонту
трактарных рухавікоў на Магілёўскім рамзаводзе і 24 — на набыццё запчастак да
імпартных агрэгатаў RАВВЕ. Праўда, яшчэ ў сакавіку за лік аблбюджэту будзе
праведзена тэхабслугоўванне энергаёмістых трактараў, уключаючы МТЗ 1221 і
К-700.

— А сродкі шэфаў на рамонтныя работы прыцягваюцца?
Ёсць жа адпаведная пастанова Саўміна наконт належнай падрыхтоўкі
сельгасарганізацый да палявых работ, стварэння кармавой базы, уборкі
ўра-джаю-2010…

— Гаспадаркі са сваімі шэфамі працуюць шчыльна і ў
асноўным знаходзяць узаемаразуменне. СВК «Калгас «Ясень”, да прыкладу, ужо
атрымаў грашовую дапамогу ў памеры 24 мільёны рублёў.

— Агучыце прозвішчы тых, хто з’яўляецца пры-кладам на
рамонце сель-гастэхнікі?

— Добрых працаўнікоў у нас заўсёды было багата. Вось
загадчык машыннага двара СВК «Новы шлях” Васіль Iванавіч Стэфаненка, напрыклад,
з-за недахопу вопытных слесараў папрасіў дапамагчы сённяшняга пен-сіянера
Уладзіміра Iванавіча Шкурына. Той адгукнуўся і, можна сказаць, паказаў усім, як
трэба рабіць. У «Чырвоным ударніку” словы ўдзячнасці за працу варты
цёзкі-механізатары Уладзіміры Збанок і Чаропка, токар Людміла Налівайка не
толькі стаяла за станком, а выконвала і слясарныя работы. «Бел-шынаўцы” могуць
ганарыцца працай слесараў Пятра Грузда і Андрэя Гулея, токараў Пятра Прохарава
і Анатоля Катаса. Прыкладаў хапае.

— Каб кіраваць сённяшняй «разумнай” тэхнікай, трэба
мець механізатараў-майстроў, сапраўдных прафесіяналаў, правільна?

— Менавіта таму практычна ўсе яны і прайшлі
перападрыхтоўку ў вучэбным цэнтры аблсельгасхарчу на курсах пры Мінскім
трактарным заводзе і ў нашым дзяржліцэі № 8. Плюс, для арганізацыі работы
энерганасычаных трактароў у 2-3 змены вясной плануем дадаткова прыцягнуць каля
70 кваліфікаваных спецыялістаў з розных прадпрыемстваў і арганізацый
Асіповіччыны. Так што, думаю, з пасяўной праблем узнікнуць не павінна.

Гутарыў Георгій АЛЕЙНIКАЎ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем