«У дороги»

Магазін № 14 «У дороги” ААТ «Гандаль” мае
нядрэнныя вытворчыя паказчыкі. Так, рост тавараабароту за студзень-чэрвень
склаў 349,2 млн. рублёў — 114% да адпаведнага перыяду мінулага года. Выручка на
1 работніка за I паўгоддзе — 58,2 млн. рублёў, у чэрвені — 82 мільёны.

Па словах загадчыка Ганны Ціханчук, такіх
вынікаў удалося дасягнуць, дзякуючы зладжанай рабоце. Ды і крама знаходзіцца ў
бойкім месцы, дзе спыняецца багата машын.

Пасля праведзенага рамонту знешні выгляд крамы
стаў асабліва прыглядным. Гандлёвая зала хоць і не надта вялікая, але набыць
тут можна ўсе неабходныя прадукты. Зараз асаблівым попытам карыстаюцца
марожанае і халодныя напоі, для якіх усталяваны некалькі спецыяльных
халадзільных камер. Ад гарачыні выратоўвае кандыцыянер. Падабаецца пакупнікам і
прасторная стаянка, дзе можна спакойна пакінуць аўтамабіль.

Спажыўцоў абслугоўваюць прадаўцы, якія стаяць за
прылаўкам не адзін год. Гэта Святлана Гулевіч, Таццяна Варакса, Святлана
Царанкова, Алена Крыцкая і ветэран працы Алена Шачэк. «Залог поспеху
калектыву ў тым, што стараемся не падводзіць адзін аднаго,
— гаворыць Ганна
Сяргееўна. — Наведвальнікаў сустракаем з усмешкай, задавальняем попыт
кожнага з іх. Рады, што пакупнік выбірае нашу гандлёвую кропку”.

Дарэчы, за дзень дзверы магазіна адчыняюць каля
тысячы чалавек. I пакідаюць яны яго ў добрым настроі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем