У цэнтры чыгуначнага сусвету

«Рашучыя людзі!”— такая думка ўзнікла пасля
знаёмства з калектывам дзяжурных па станцыі Асіповічы-1. Памылкі ў рабоце
могуць прыводзіць да матэрыяльнага ўрону, страты прафесійнай рэпутацыі. Тут жа
здарыся што няладнае, можна згубіць чалавечыя жыцці. Згадзіцеся, далёка не
кожны можа пастаянна браць на сябе такую адказнасць.

…Пост электрычнай цэнтралізацыі, нягледзячы на
насычанасць рознымі тэхнічнымі прыстасаваннямі, — памяшканне ўтульнае.
Адначасова на змене знаходзяцца два дзяжурныя па станцыі: адзін працуе з
неабходнымі дакументамі, другі — за пультам кіравання. Адных тэлефонаў колькі:
устаноўлены дыспетчарская, міжстанцыйная, паязная, двухбаковая паркавая і іншыя
віды сувязі. Вядома, такая работа патрабуе максімальнай засяроджанасці на
працягу ўсяго працоўнага часу: любая няўважлівасць непазбежна вядзе да праблем.
Зразумела, чаму змена ў дзяжурнага па станцыі цягнецца не 8, а 6 гадзін:
чалавек — не машына, у вялікім напружанні знаходзіцца працяглы час проста не
можа…

Лічыцца, што матэматычным складам розуму
валодаюць мужчыны, але калектыў дзяжурных па станцыі пярэчыць гэтай выснове: з
12 чалавек — 9 жанчын. I ў іх здольнасцях сумнявацца не прыходзіцца: мысленне і
логіка павінны быць адмысловымі, каб бачыць сітуацыю на сваім участку з розных бакоў,
умець «разруліць” любое складанае становішча, ні на хвіліну не парушаць графік
руху паяздоў. Адхіленне нават на 3 мінуты — гэта ўжо… Дзяжурны па станцыі
асабіста распараджаецца прыёмам, адпраўленнем і пропускам цягнікоў, а таксама
ажыццяўленнем маняўровых работ.

Просьба назваць лепшых сярод дзяжурных выклікала
ў кіраўніцтва некаторую задуменнасць: раз чалавек займае такую пасаду, то гэта
ўжо значыць, што ён добры працаўнік, валодае неабходнымі прафесійнымі якасцямі.
Ёсць што расказаць пра кожнага. Так, маюць вялікі вопыт работы, выконваюць ролю
настаўнікаў Галіна Віцянкова, Таісія Жалтухіна і Жанна Кляпіна. Iна Касцючэнка
не з ліку сталых чыгуначнікаў, але яе ўвішнасць нельга не заўважыць.
Таленавітая на станцыю прыходзіць моладзь. Юлія Пажыдаева, Аляксандр Дольнікаў
і Алеся Лычкоўская працуюць нядаўна, але ўжо маюць пэўны аўтарытэт. Дарэчы,
вось як расказвае пра сваю прафесію Алеся:

— Ніколькі не шкадую, што менавіта чыгунка стала
выбарам. Вырасла я ў Асіповічах, таму стальная магістраль заўжды прыцягвала —
гэта раз. Наша работа заўсёды была і будзе актуальнай і запатрабаванай — гэта
два. Праца ад нас вымагае поўнай аддачы: на «вітанне ў аблоках” часу няма.
Садзішся за пульт і адчуваеш сябе арганічнай часткай чыгуначнага руху. Трымаць
увагу дапамагае ўсведамленне, наколькі зараз ты важнае звяно. Людзі, якія
працуюць у гэты час разам з табою на розных станцыях, становяцца блізкімі. I
хоць раздзяляе адлегласць, усё роўна адчуваеш, што побач твае калегі, што мы —
адна вялікая каманда.

…На такой станцыі, як Асіповічы-1, могуць
працаваць толькі са- праўдныя прафесіяналы. Менавіта такімі тут і становяцца.
Нездарма асіповіцкіх чыгуначнікаў часта запрашаюць на работу ў Магілёў у
аддзяленне чыгункі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем