Твар асіповіцкага “Белтэлекама” №17-18

Райвузел электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП
“Белтэлекам” імкнецца стварыць для ўсіх жыхароў Асіповіччыны магчымасць
до-ступу да сваіх паслуг і палепшыць іх якасць. Летась арганізацыя ўклала амаль
3 млрд. рублёў на пераабсталяванне старых тэлефонных станцый і пракладку новых
шкловалаконных ліній.

Вялікія затраты пачынаюць апраўдваць сябе:
колькасць гарадскіх і сельскіх абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання і
высакаскараснога інтэрнэту імкліва павялічваецца. Летась прыбыткі райвузла
электрасувязі выраслі ў 2,3 раза ў параўнанні з 2009 г.

Працаўнікі сэрвіснага цэнтра — твар асіповіцкага
“Белтэлекама”. Яны заключаюць дагаворы з абанентамі і даюць кансультацыі па
розных пытаннях, займаюцца прыёмам плацяжоў, адпраўленнем і прыёмам факсаў і
тэлеграм, папаўненнем рахунку “byfly” і “ZALA”, прадстаўляюць кабіны для
тэлефонных перамоў і ка-рыстання інтэрнэтам.

Такі шырокі спектр паслуг сталі аказваць тут
пасля таго, як працаўнікі адвучыліся на курсах, арганізаваных абласным філіялам
“Белтэлекам”, і колішнія аператары электрасувязі ператварыліся ў спецыя-лістаў
групы продажу. Ма-гілёўшчына была першапраходцам у гэтай справе, следам за ёй
новаўвядзенне пачалі пераймаць астатнія рэгіёны краіны.

За дзень у сэрвісны цэнтр звяртаецца каля 380
чалавек, а ў апошнія дні месяца — да 500. І кожнага кліента трэба абслужыць на
вышэйшым узроўні.

— У першую чаргу мы робім стаўку на прасоўванне
новых паслуг, — гаворыць спецыяліст групы продажу Анастасія Бразінская (на
здымку). — Да нас паступае вялікая колькасць заявак, хаця задаволіць усе пакуль
не маем магчымасці. Адмаўляем толькі па тэхнічных прычынах — адсутнасці новых
ліній ці аддаленасці ад вузла доступу — і просім прабачэння.

Некаторым не падабаецца, што пасля заключэння
дагавора, трэба чакаць некалькі дзён. Але наша арганізацыя — не мабільны
аператар, які прадстаўляе мадэм без кабеля праз паўга-дзіны. Над тым, каб
кліент атрымаў паслугу, працуе цэлая каманда. Спачатку інжынеры праводзяць
тэхнічныя работы па станцыі, а потым на даму ў кліента.

Начальнік райвузла электрасувязі Сяргей
Дамброўскі адзначае, што спецыялісты групы продажу заўжды мусяць ісці на крок
наперад, быць у курсе апошніх навін, крэатыўна думаць, каб праводзіць
эфектыўныя рэкламныя кампаніі паслуг “Белтэлекам”. Анастасія Бразінская якраз
валодае такімі якасцямі і пастаянна прапануе новыя ідэі, якія актыўна
рэалізуюцца ў жыццё. А на-тхненне для гэтага яна знаходзіць у працы!

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем