Сяўба прыйшла — сяўбе дарогу! №31

Пачатак сяўбы яравых збожжавых культур — такое
пытанне было галоўным на сельгассемінары, які адбыўся ў нядзелю. Старшыня
райвыканкама Пётр Шукаловіч, папярэдне пабываўшы ў некалькіх гаспадарках,
выказаў абгрунтаванае патрабаванне да сабраўшыхся аграрыяў: работа на палях
павінна быць наладжана больш арганізавана, весціся ў аптымальным тэмпе. Да кожнага
надзелу, беручы ў разлік яго асаблівасці, павінен ажыццяўляцца свой падыход.
Ясна адно: прамаруджванне недапусціма ні на якім участку. Надвор’е стаіць
цёплае, узараная зямля — а ў нашым раёне глебы пераважна лёгкія — хутка
падсыхае. Важна захоўваць пры працэсе сяўбы ўсе тэхналагічныя патрабаванні.
Звярнуў Пётр Яфімавіч увагу і на культуру землекарыстання. Палі павінны быць
узараны да самых дарог, недапушчальна, каб на ворыве сустракаліся камяні,
палкі — з-за неналежнай падрыхтоўкі поля можа сапсавацца тэхніка. А замена
нават адной дэталі на энерганасычаным трактары — гэта ўжо адчувальныя для любой
гаспадаркі страты.

Сёлета пад яравое збожжа адведзена 4.029
гектараў, і ўсе гэтыя плошчы павінны быць засеяны да 15 красавіка. Улічваючы
добрую забяспечанасць раёна тэхнікай, задача ўпаўне выканальная. Гаспадаркі, у
якіх больш значны “палявы арсенал”, не павінны забываць, што спа-трэбіцца
дапамога і іншым сельгаскааператывам, у якіх менш тэхнічных магчымасцей.

Былі закрануты і іншыя пытанні. Так, арганічныя
ўгнаенні не трэба складзіраваць на фермах — усё вывезці на палі. Варта звярнуць
увагу і на беражлівыя адносіны да мінеральных удабрэнняў — яны павінны
захоўвацца належным чынам, не быць пад адкрытым небам.

Для правядзення практычнай часткі абралі СВК
“Калгас “Авангард”. Разам прааналізавалі, зрабіўшы прыпынкі на некалькіх
“авангардаўскіх” палях, падрыхтаванасць раллі. У ходзе “даследавання” былі
названы і пазітыўныя, і негатыўныя моманты. Хацелася б, каб у гэтым СВК, які
з’яўляецца элітгасам па вытворчасці насення, не было ніякіх агранамічных
праблем. Пакуль гэта не зусім так.

Пабывалі і на ферме ў Малой Гарожы — хоць на
першае месца зараз выйшлі палявыя работы, але не трэба выпускаць з-пад увагі і
жывёлагадоўлю. Тут утрымліваюцца цялушкі дарошчвання. За апошні час шмат чаго
зроблена менавіта на гэтым аб’екце: пабудавана выгульная пляцоўка, створаны
пункт для правядзення штучнага асемянення кароў, адрамантавана бытавое
памяшканне. Аднак тут таксама былі агучаны слушныя заўвагі па ўтрыманні
тэрыторыі фермы.

Агульны ж настрой і задачы семінара можна
ахарактарызаваць так: мабілізаваць усе рэсурсы і правесці пасяўную своечасова і
з максімальнай якасцю. З пачынам!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость