Стратэгічныя рашэнні

13 сакавіка на РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод” прайшло выязное пася-джэнне
савета дырэктараў РУВП «Магілёўхлебпрам”.
I выбар пляцоўкі для збору кіраўнікоў прадпрыемстваў стратэгічна важнай харчовай
прадукцыі быў зроблены
невыпадкова: наш завод уваходзіць у лік найбольш паспяховых вытворцаў хлеба вобласці.

Падчас работы савета былі падведзены вынікі дзейнасці Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Горкаўскага, Крычаўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Магілёўскага, Мсціслаўскага хлебазаводаў за студзень-люты.

 Адзначана, што аб’ём вытворчасці ў натуральным выражэнні пакуль саступае мінулагодняму, і трэба тэрмінова прымаць меры па выпраўленні
сітуацыі да канца квартала.

З асаблівай увагай абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з мадэрнізацыяй вытворчасці.

I ў планах развіцця магілёўскага хлебапячэння сакрэтаў няма: неабходна ўкладваць у набыццё новага, найбольш дасканалага, абсталявання не меней 70% атрымліваемых прадпрыемствамі грашовых сродкаў. Толькі такі напружаны тэмп ін—вестыцый дасць магчымасць павялічыць эфектыўнасць працы і палепшыць
якасць выпускаемай прадукцыі.

Дасягненне гэтых мэт у сённяшніх эканамічных рэаліях — адзіны шлях, які дазваляе захаваць рабочыя месцы работнікам хлебазаводаў, забяспечыць іх дастойнай зарплатай пры ўтрыманні цэн на хлебабулачную прадукцыю на
мінімальна магчымым узроўні.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем