Стратэгічныя рашэнні

13 сакавіка на РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод” прайшло выязное пася-джэнне
савета дырэктараў РУВП «Магілёўхлебпрам”.
I выбар пляцоўкі для збору кіраўнікоў прадпрыемстваў стратэгічна важнай харчовай
прадукцыі быў зроблены
невыпадкова: наш завод уваходзіць у лік найбольш паспяховых вытворцаў хлеба вобласці.

Падчас работы савета былі падведзены вынікі дзейнасці Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Горкаўскага, Крычаўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Магілёўскага, Мсціслаўскага хлебазаводаў за студзень-люты.

 Адзначана, што аб’ём вытворчасці ў натуральным выражэнні пакуль саступае мінулагодняму, і трэба тэрмінова прымаць меры па выпраўленні
сітуацыі да канца квартала.

З асаблівай увагай абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з мадэрнізацыяй вытворчасці.

I ў планах развіцця магілёўскага хлебапячэння сакрэтаў няма: неабходна ўкладваць у набыццё новага, найбольш дасканалага, абсталявання не меней 70% атрымліваемых прадпрыемствамі грашовых сродкаў. Толькі такі напружаны тэмп інвестыцый дасць магчымасць павялічыць эфектыўнасць працы і палепшыць
якасць выпускаемай прадукцыі.

Дасягненне гэтых мэт у сённяшніх эканамічных рэаліяхадзіны шлях, які дазваляе захаваць рабочыя месцы работнікам хлебазаводаў, забяспечыць іх дастойнай зарплатай пры ўтрыманні цэн на хлебабулачную прадукцыю на
мінімальна магчымым узроўні.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем