Вуліца Інтэрнацыянальная ў Асіповічах мае ўсе падставы, каб называцца Чыгуначнай.
Па-першае, месціцца яна абапал сталёвай магістралі. Па-другое, тут знайшлі прапіску шматлікія адміністрацыйныя памяшканні чыгуначнікаў. Плюс, кожны гараджанін адкажа на пытанне, дзе знаходзіцца паравоз-помнік. А яшчэ — гэта сетка гандлёвых кропак. Большасць з іх належыць Асіповіцкаму філіялу ААТ “Жэлдорсэрвіс
г. Магілёў”. Праўда, многія ведаюць яго як “ОРС”, які вядзе сваю гісторыю з 30-х гадоў мінулага стагоддзя. 18 гадоў ім кіруе Любоў СЯДОВА — чалавек мэтанакіраваны, ініцыятыўны, здольны весці за сабой людзей і дабівацца пастаўленых мэт. Гэта пацвярджае і факт, як тут спрацавалі летась.
— Функцыі нашы засталіся ранейшымі, — гаворыць Любоў Міхайлаўна. — Уваходзім у структуру абласнога падпарадкавання. Маем 16 магазінаў, у тым ліку ў Слуцку, Старых Дарогах, Урэччы. Папулярнасцю карыстаюцца і кафэ № 7, “Дарожнае”. Ёсць яшчэ два міні-кафэ ў раёне вакзала. Ганарымся і цэхам грамадскага харчавання, прадукцыю якога насельніцтва пастаянна запытвае.
— Каб усе аб’екты працавалі стабільна і прыносілі прыбытак, патрэбен зладжаны калектыў. Так?
— Безумоўна. Дабівацца станоўчых вынікаў можна толькі з людзьмі, якія добра ведаюць справу, адказна ставяцца да выканання пастаўленай задачы. І абавязкова, каб чалавек не проста адбываў рабочы час, а працаваў на вынік, быў ініцыятыўным, з павагай адносіўся да спажыўцоў і таварышаў па працы. Інакш можна згубіць патэнцыяльных пакупнікоў, якія пойдуць у другія магазіны, дзе культура абслугоўвання значна вышэйшая. Таму, як кіраўнік, раблю ўсё для таго, каб мае 130 падначаленых, з якіх 80% людзі сярэдняга ўзросту, адчувалі ўпэўненасць у заўтрашнім дні, каб на работу і дамоў ішлі з добрым настроем. Гэта нялёгка ў наш час, калі існуе спакуса ўладкавацца на работу ў іншыя месцы, дзе абяцаюць большы заробак.
— На якія рычагі націскаеце, каб абысці, як кажуць, калег па цэху?
— З усімі падтрымліваю добрыя адносіны, “тапіць” паплечнікаў па працы не маё крэда, аднак здаровая канкурэнцыя толькі на карысць. Дабіцца добрых вынікаў дапамагло некалькі прадуманых хадоў. А канкрэтней — стаўку зрабілі на прадукцыю цэха грамадскага харчавання. Пры гэтым выдатна вывучылі попыт спажыўцоў і прапанавалі ім якраз тую прадукцыю, якой не было ў іншых. Напрыклад, мясныя паўфабрыкаты. І — выйгралі.
Улічваючы сітуацыю з развіццём інфармацыйных тэхналогій, у снежні адкрылі магазін “Мегабайт” па продажы камп’ютарнай тэхнікі і тавараў, якія ёй спадарожнічаюць. Не памыліліся, тавараабарот значна павялічыўся.
— Што яшчэ дапамагае рухацца наперад?
— Пастаянна шукаем свайго пакупніка, стараемся працаваць па заяўках, устанаўліваем нацэнку ў залежнасці ад попыту, напрацоўваем сродкі, каб можна было рэарганізаваць магазіны, надаць ім сучасны выгляд. Гэта азначае ў тым ліку і пераход на самаабслугоўванне з заменай тэхналагічнага абсталявання. Наперадзе, напрыклад, мадэрнізацыя крамы па вуліцы Крыловіча, 5а.
— Некаторыя эканамічныя паказчыкі назавеце?
— Рознічны тавараабарот цэха грамадскага харчавання — 1 мільярд 539 мільёнаў рублёў, валавыя даходы — 3.627 мільёнаў, прыбытак ад рэалізацыі — 201 мільён, чысты прыбытак — 20 мільёнаў рублёў.
— А хто з працаўнікоў заслугоўвае добрых слоў?
— Сярод іх — загадчыкі магазінаў Людміла Машкарова, Святлана Скрыганава, Рэгіна Мефед, базы — Ларыса Блізнец, гандлёвага комплексу — Раіса Маслакова, секцый — Валянціна Савіна, Наталля Ісакава, прадаўцы Аксана Вайцяшонак, Валянціна Мацюшонак, Ганна Нішт, Наталля Кліш, Тамара Мазалава, повар Таццяна Саковіч, вадзіцель Мікалай Елізаранка, галоўны бухгалтар Ларыса Дзеньгіна. I гэта, канечне, далёка не ўсе, вартыя ўдзячнасці за працу.
— Значыць, галоўным лічыце для сябе…
— На працы — арганізаваць такую атмасферу, каб людзі не шукалі іншага месца работы, дапамагчы ім справіцца з любымі праблемамі. А ў жыцці — разуменне і падтрымка блізкіх і сяброў. Пры гэтым адносіцца да ўсіх трэба з любоўю і клопатам.
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной