Справаздача і выбары ў “Новым шляху” №28

Каля сотні чалавек сабралася на
справаздачна-выбарны сход у СВК “Калгас “Новы шлях” 23 сакавіка. На парадку дня стаялі розныя
пытанні, якія дазволілі рознабакова разгледзець і прааналізаваць дзейнасць
гаспадаркі за мінулы год, паставіць задачы на бягучы.

З дакладам выступіў старшыня Аляксандр Гамеза.
Акрамя агульных звестак пра гаспадарку (плошча сельгасугоддзяў — 3.089 гектараў,
у тым ліку ворнай зямлі — 1.733
га, бал ворыва — 34,6), кіраўнік спыніўся і на
канкрэтных лічбах мінулага года. У цэлым СВК, улічваючы складаныя кліматычныя
ўмовы, спрацаваў добра: выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 5.422 млн.
рублёў — 110,5% у адносінах да папярэдняга перыяду. І гэта адзін з лепшых
вынікаў у раёне сярод сельгаспрадпрыемстваў. Узрасла на 4% колькасць буйной
рагатай жывёлы (1.822 галавы) і свіней (1.110). Вытворчасць малака склала 2.962
тоны (103%), рэалізацыя — 2.434 тлустасцю 3,73%. Надой ад каровы — 5.818
кілаграмаў (+116). Палепшылася якасць малака — напрыканцы 2010 гаспадарка
пачала хоць і ў невялікіх аб’ёмах, аднак атрымліваць “экстру”. Мінулагодні вал
зерня ў бункернай вазе — 2.098 тон, ураджайнасць — 29,3 ц/га. Парадавала бульба:
вырашчана 424 тоны (159%), кожны гектар урадзіў па 283 цэнтнеры. Адбыўся і рост
зарплаты — яна стала на 25% большай і склала 724,1 тысячы рублёў.

Належнымі тэмпамі вялося будаўніцтва: летась
узве-дзена 4 дамы прысядзібнага тыпу ў Яноўцы. На ўсіх МТФ ужо ўстаноўлены
малакаправоды, зроблены рамонт сістэмы водазабеспячэння, прычым за асабістыя
сродкі.

Старшыня ў дакладзе паказаў магчымыя шляхі
зніжэння выдаткаў: аптымальна балансуючы рацыён па спажыўнасці, больш
рацыянальна расходаваць кармы, якія пераважна павінны быць сваёй вытворчасці;
знізіць трату электраэнергіі, у тым ліку за кошт скарыстання мясцовых відаў
паліва. Галоўныя мэты, пастаўленыя перад СВК — самафінансаванне,
самаакупаемасць.

Трымалі справаздачу аб зробленым і галоўныя
спецыялісты. Так, галоўны інжынер Віктар Шэўчанка расказаў, як зарэкамендавала
сябе новая тэхніка, у прыватнасці, якаснай аказалася работа сушылкі: зерне
захавалася выдатна. Паведаміў і аб гатоўнасці парку да вяснова-палявых работ.

Галоўны аграном Віктар Юрчанка прааналізаваў
леташні ўраджай і паказаў мэтазгоднасць выкарыстання рэгулятараў росту.
Вырашана ў гаспадарцы пашыраць плошчы пад бульбу. Збіраюцца гэтай вясною
пасеяць тут і піваварны ячмень на 30 гектарах — справа новая, крыху рызыкоўная,
але пры станоўчым раскладзе павінна даць добры прыбытак.

Іншыя галоўныя спецыялісты паведамілі, як ідуць
справы ў астатніх кірунках. Адметна, што прысутныя ў зале не былі пасіўнымі,
выказвалі свае заўвагі і прапановы, задавалі пытанні.

Эмацыянальным было і завяршэнне сустрэчы:
Аляксандр Гамеза звярнуўся да калгаснага сходу з просьбай задаволіць яго заяву
аб вызваленні ад займаемай пасады па прычыне змены месца жыхарства. Ён
падзякаваў усім за працу і выказаў меркаванне, што сумесная дзейнасць была
прадуктыўнай — разам гаспадарку не толькі захавалі, але і прымножылі. За
добрасумленную работу Аляксандру Мікалаевічу выказалі падзяку начальнік
райсельгасхарчу Міхаіл Поклад і галоўны спецыяліст па кадрах Галіна Грудовіч,
якія ўручылі кветкі і каштоўны падарунак ад райвыканкама.

Тут жа, на сходзе, быў выбраны новы старшыня —
Віктар Строк, які раней працаваў намеснікам дырэктара філіяла “Белшына-агра”
ААТ “Белшына”. “Новы шлях” адкрывае новую старонку сваёй гісторыі. Верыцца, што
не менш плённую.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость