Справа за малым: захацець!

Апошнім часам усё больш вяскоўцаў задумваецца
над тым, трымаць асабістую гаспадарку ці не. Менавіта з мэтай аддаваць перавагу
ў бок “так” і дзейнічае Праграма развіцця і падтрымкі падсобных гаспадарак
грамадзян Асіповіцкага раёна ў 2011-2015 гадах. Як сёння абстаяць справы ў
гэтым кірунку і ідзе гаворка з галоўным спецыялістам райсельгасхарчу Аленай
Фурс:

— Згодна з апошнімі данымі, у раёне налічваецца
6.250 падворкаў, што на 197 менш, чым пазалетась. Буйной рагатай жывёлы
гаспадары трымаюць 769 галоў (-271), у тым ліку кароў 625 (-145). Стала менш на
376 свіней, якіх зараз 3.015. Ёсць у насельніцтва 208 коней.

— Колькі прадукцыі асабістай вытворчасці
паставілі вяскоўцы дзяржаве летась?

— Здадзена 1.137 тон малака — 88% да
прагназуемага. Лепш справы ішлі з закупам маладняку буйной рагатай жывёлы — пры
запланаваных 350 галовах было прынята ў насельніцтва 376. Выканана заданне і па
рэалізацыі парсюкоў: пры прагнозных 1.500 сельгаспрад-прыемствамі іх прададзена
1.882.

— А якую падтрымку аказвае людзям дзяржава?

— Па-першае, гэта розныя выплаты: іх сума ў 2011
годзе — 146 мільёнаў. 113,3 мільёна пайшло на даплату за здадзенае малако і
бычкоў-цялушак. Так, за кожны кілаграм малака вяскоўцы атрымлі-валі дадаткова
85 рублёў, за кілаграм жывой вагі маладняку — 1.550. Зараз гэтыя лічбы
змяніліся: 90 і 2.480 рублёў адпаведна. 12,7 мільёна рублёў выкарыстана
райветстанцыяй на прафілактыку інфекцыйных і інвазійных за-хворванняў. Яшчэ для
выпасу жывёлы ў летні перыяд вяскоўцам выдзяляюцца пашы не менш за 1 гектар на
карову.

— Маючы сваю гаспадарку, наўрад ці абыдзешся без
садзеяння мясцовага калгаса. Якім чынам сельгаскааператывы дапамагаюць сельскім
жыхарам?

— У асноўным тэхнікай для выканання розных
работ: апрацоўкі зямельных участкаў, догляду за пасевамі, уборкі,
транспарціроўкі прадукцыі. У гэтым спісе знаходзіцца таксама размол зерня і
асемяненне кароў. У выніку летась насельніцтву аказана па-слуг на 212,1
мільярда рублёў. Калгасы павінны даваць магчымасць вяскоўцам рабіць севазварот
— мяняць месцазнахо-джанне ўчасткаў, але пакуль гэта практыкуецца не ўсюды.
Добра ў гэтым кірунку з насельніцтвам працуе “Чырвоны ўдарнік”.
Сельгаспрад-прыемствам рэкамендавана выдзяляць па 2,5 тоны гатовага сена на
карову пры ўмове заключэння дагавораў на здачу цялят і малака. Дадаюць
гаспадаркі некаторыя сумы і да рэкамендуемых закупачных цэн на маладняк.

— Пэўна, у раёне ёсць людзі, якія ўмела вядуць
сваю асабістую гаспадарку і могуць быць прыкладам для іншых?

— Гэта Iрына Карлоў-ская з Вяззя, якая здала
дзяржаве летась амаль 17 тон малака, на рахунку Галіны Лебедзевай з Краснага —
больш за 13 тон, Марыі Федаровіч з Краснага — 11 тон. Найбольш прадукцыйныя каровы
ў Людмілы Стэльмах з Вязаўніцы, рагуля якой “паставіла” на малочны камбінат
8.089 кілаграмаў, і Ніны Дундуковай з Каменіч — 6.704. Самыя актыўныя
малаказдатчыкі жывуць у Дрычынскім сельсавеце: на кожную карову тут здадзена па
2.294 кілаграмы малака.

— На што хацелася б звярнуць увагу ў ажыццяўленні
Праграмы развіцця і падтрымкі падсобных гаспадарак грамадзян, каб яе выкананне
стала больш эфектыўным?

— Калі на Асіповіччыне з малаком-мясам справы
ідуць нядрэнна, то хацелася б накіраваць жаданне і энергію вяскоўцаў і на
вырошчванне гародніны, а таксама садавіны і ягад — гэтых неабходных прадуктаў з
мясцовых агародаў і садоў раён мае толькі палову да прагнозных паказчыкаў. Не
зразумела, што нам пера-шкаджае самім забяспечваць сябе грушамі-яблыкамі?

Як паказвае статыстыка, у населеных пунктах мала
рэалізуецца камбікармоў для жывёлы і птушкі, а гэта значыць, што кормяць
насельнікаў хлявоў не зусім збалансавана. Магчыма, справа тут не ў арганізацыі
гандлю камбікормам, а ў яго кошце.

I, канечне, пажадана, каб больш моладзі пускала
свае карані ў вёсках, каб сельскіх падворкаў год ад году станавілася больш і
адрозніваліся яны сваёй заможнасцю і рознабаковай упарадкаванасцю.

Гутарыла

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем