Снег і мароз — не спрашныя! 12.02.10, № 11


Сёлетняя зіма выдалася нялёгкай. Працяглыя маразы доўгі
час трымалі наша насельніцтва, як кажуць, пад напружаннем. Не паспелі паслабець
халады, як усю краіну закідала снегам…

 

Такая карціна зусім не даспадобы камунальным службам
і вадзіцелям, а таксама людзям, чые прафесіі звязаны з працай на вуліцы.
Асабліва — кантралёрам-касірам мясцовага аўтапарка № 19, якія дзень у дзень у
любое надвор’е на аўтобусных прыпынках забяспечваюць жадаючых талончыкамі на
праезд у аўтобусе. Ратавацца ад марозу ім дапамагаюць смілавіцкія валёнкі, якія
прадпрыемства закупіла як спец-адзенне. Кіраўніцтва палічыла, што, абуўшы сваіх
супрацоўніц-кантралёраў у валёнкі, яны забяспечаць стабільнае выкананне
вытворчага працэсу без выкарыстання бальнічных лісткоў. Бо кожнаму вядома: каб
прастуда не адолела — трымай ногі ў цяпле. Па словах начальніка аўтагаража
Уладзіміра Багачова, было набыта 33 пары эксклюзіўнага абутку, так што стан
здароўя працаўнікоў-аўтапаркаўцаў трымаецца на кантролі.

 

Клопат адміністрацыі аб сваіх работніках праяўляецца
і ў тым, што створана брыгада, якая дапамагае вадзіцелям як мага хутчэй падрыхтаваць
аўтобус да выезду на лінію, асабліва ў сцюдзёныя дні. А яшчэ для аператыўнай
уборкі снегу прадпрыемствам быў набыты трактар, і цяпер з расчысткай
аўтапаркавай тэрыторыі, у параўнанні з мінулымі гадамі, праблем таксама не
ўзнікае.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем