“Самае-самае” пра сумеснае беларуска-брытанскае прадпрыемства ААТ “Дах” №69

Самае першае прызнанне былы кардона-руберойдавы
завод атрымаў ужо праз два гады работы: у 1974 годзе стаў пераможцам
спаборніцтва з уручэннем Чырвонага Сцяга ЦК КПСС, Савета Мініс-траў СССР, ВЦСПС
і ЦК ВЛКСМ.

Самая вялікая колькасць выпускаемай прадукцыі
была ў 1990-1995 і 2010-м гадах.

Самая значная частка рынку дахавых і
гідраізаляцыйных матэрыялаў у Беларусі зараз належыць СП ААТ “Дах” — каля 90%.

Самыя найноўшыя матэрыялы — бітумна-палімерныя
дахавыя і гідра-ізаляцыйныя на негніючых асновах, масціка халодная, праймер
(растваральнік з бітуму).

Самую значную долю вытворчасці займае элакром.

Самы складаны па тэхналогіі вытворчасці прадукт
— Тэхнаэласт- Мост Б. Ён выкарыстоўваецца для будаўніцтва мастоў, лядовых
палацаў, басейнаў.

Самая выніковая вы-творчасць працы на аднаго
рабочага на Асіповіччыне за 2010 год — у СП ААТ “Дах”: 900 млн. руб. Тут жа і
самы значны рост аб’ёмаў спажывецкіх тавараў— 160,1%. Радуюць і сёлетнія
вынікі: за студзень-чэрвень вытворчасць працы павялічылася ў 1,76 раза, аб’ём
вытворчасці ўзрос да 170%, чысты прыбытак вырас у 43(!) разы і склаў больш за
10 мільярдаў рублёў. Узрасла на 145,5 % аплата працы. Зараз сярэдняя зар-плата
на прадпрыемстве — 2.370 тыс. рублёў.

Самыя галоўныя айчынныя партнёры прад-прыемства
— ГС ТН-Мінск, ОМА, Iдэя дома, замежны — гандлёвая сетка “Еўропа”.

Самыя прывабныя бакі “сацпакета” СП ААТ “Дах” —
бясплатнае харчаванне працаўнікоў у сталовай, дадатковае пенсіённае страхаванне
кожнага работніка ў памеры 70 тыс. руб. у месяц, страхаванне ад няшчасных
выпадкаў на 2 млн. расійскіх рублёў.

Самая вялікая колькасць людзей працавала на
заводзе ў 2000 годзе — 1.700 чалавек (зараз — 150).

 Самы
вялікі стаж работы на прадпрыемстве — больш за 35 гадоў — маюць грузчык
Уладзімір Паўлавіч Жук, апаратчык Анатолій Міхайлавіч Гасан, апаратчык БАУ
Аляксандр Міхайлавіч Бараноўскі, станочнік шырокага профілю Мікалай Фёдаравіч
Шчар-бін, загрузчык-выгрузчык сыравіны і паліва Яўгеній Аляксандравіч
Барысёнак, майстар змены Аляксандр Міхайлавіч Жук. Больш за тры дзясяткі гадоў
аддалі заводу апаратчыца Ніна Уладзіміраўна Ліпніцкая, інжынер-лабарант Наталля
Міхайлаўна Саевіч і іншыя.

“Самыя працавітыя і прафесійныя работнікі
працуюць менавіта ў нас”, — лічыць кіраўнік СП ААТ “Дах” Мікалай Калтуноў.

Самыя адметныя рысы асобы дырэктара, па
меркаванні калектыву, — ініцыятыўнасць, эрудзіраванасць, крэатыўнасць,
патрабавальнасць да сябе і сваіх супрацоўнікаў.

 

Последние новости

Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем