Шлях да сэрца пакупніка №9

Па-дзелавому прайшла 27 студзеня прэзентацыя
новай прадукцыі РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”. На мерапрыемства, якое адбылося
на прадпрыемстве, запрашаліся кіраўніцтва і загадчыкі магазі-наў ААТ “Гандаль”,
райста, аддзела рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы,
партнёры-індывідуальныя прадпрымальнікі.

Дырэктар хлебазавода Васіль Крупенка расказаў, што зараз адбываюцца важныя змяненні: месяц назад уведзена ў дзеянне
новая печ, на якой на сёння выпякаецца да 70% булачных вырабаў і подавага
хлеба, наогул робіцца ўсё магчымае, каб яшчэ больш павышаць якасць прадукцыі.

З навінкамі прысутных пазнаёміла начальнік
лабараторыі Наталля Лёўкіна. Многія прэзентуемыя гатункі — гэта ўдасканаленыя
ранейшыя: змяняецца рэцэптура — змяняюцца назвы і кошт. Якія новыя тэндэнцыі
пры вырабе прадукту першай неабходнасці? Працаўнікі лабараторыі імкнуцца да
распрацовак рэцэптаў хлеба без выкарыстання ненатуральных дабавак, штучных
паляпшальнікаў смаку. Хлеб — прадукт штодзённага ўжывання, і трэба, каб ён быў
часткай здаровага харчавання.

Памятаеце, як раней ледзь не кожны пасажыр
электрацягніка “Мінск-Асіповічы” вёз да нас хлеб? Зараз ад гэтага адышлі.
Па-першае, хлеб у магазіны Асіповічаў дастаўляецца і са сталічных
прадпрыемстваў, па-другое, нашы гатункі, у тым ліку і новыя, з’яўляюцца
дастойнымі аналагамі мінскім, і ў гэтым пакупнікі ўжо разабраліся. Так,
напрыклад, “Палешукоўскі” па складзе блізкі да “Сітнага”, навінка “Родныя
вытокі” з кменам — альтэрнатыва “Мінскаму” і г.д.

Былі прадстаўлены торты “Чорны аксаміт”, “Гламурны
шык”, “Наталлін дзень”, заварныя пірожныя “Захапленне”, “Ночанька”, “Прахалода”
і іншыя. Варта жыхарам Асіповіччыны ад хлебазавода чакаць яшчэ больш розных
пачастункаў — развіваецца лінія пячэння.

Пасля дэгустацыі адбыўся абмен меркаваннямі.
Разам імкнуліся вырашыць адно пытанне: як знайсці шлях да сэрца пакупніка, а,
адкінуўшы пафас, — якім чынам можна яго зацікавіць, каб павысіць узровень
продажу. Са свайго боку рэалізатары выказалі шэраг заўваг і прапаноў да
вырабніка: не парушаць графік завозу прадукцыі; меншай вагой расфасоў-ваць
дробнаштучныя вырабы — павялічваецца тэрмін рэалізацыі і лепш распрадаецца;
адзін і той жа гатунак хлеба выпускаць у аднолькавым “фармаце” — у такім
выпадку пакупнік “крэатыву” не любіць; рабіць торты меншай вагой і прадстаўляць
іх у адпаведнай па памеры ўпакоўцы. Зараз спажывец патрабавальны, важныя для
яго не толькі смакавыя якасці, але і эстэтычны вы-гляд прадукцыі, асабліва якая
падаецца да святочнага стала.

Сапраўдныя дэбаты разгарнуліся наконт таго, якую
колькасць хлеба трэба ўпакоўваць — абмежаванняў у магчымасцях у завода няма.
Плюсы — павялічваецца тэрмін збыту, не пашкоджваецца аздабленне і, галоўнае,
максімальна захоўваюцца санітарна-гігіенічныя нормы. Мінус толькі адзін: на
100-200 рублёў узрастае цана, а часта менавіта гэты аргумент і становіцца
вырашальным пры выбары хлеба.

Са свайго боку, прадаўцы найперш павінны
прапаноўваць мясцовую прадукцыю, не хаваць цікавячую пакупніка інфармацыю,
дасканала вывучаць запыт. Хлебазавод наконт апошняга лёгка можа рабіць
патрэбныя “манеўры”. Калі і гандлёвыя кропкі, і вытворца будуць дасканала
ведаць прыярытэты пакупніка, праблема вырашыцца. На адным толькі бясспрэчна
пагадзілася аўдыторыя: прадукцыя, выпускаемая заводам, якасная і смачная.

Вынікі падвёў першы намеснік старшыні
райвыканкама Васіль Пятроўскі.

— Перш за ўсё хацелася б, — падкрэсліў ён, — каб
на прылаўках магазінаў быў прадстаўлены шырокі спектр хлебабулачных вырабаў, а
гэта не заўсёды так. Варта перагле-дзець графікі завозу хлеба: бывае, што калі
зайшоў у магазін гадзін у 18, то прыходзіцца браць проста той хлеб, які ёсць.
Хіба не было б прыемна, удыхнуўшы непаўторны водар свежаспечанага, яшчэ
цёплага, хлеба, спыніць свой погляд менавіта на любімым гатунку? Гэта —
галоўнае. Сённяшні канструктыўны дыялог абавязкова павінен перайсці ў
канкрэтныя справы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Спорт и туризм

В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до

6 августа 2025
Читать новость
Здравоохранение

Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району

6 августа 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси скорректировали правила дорожного движения. Рассказали, что изменится с 1 сентября

6 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах на улице Октябрьской после длительного ремонта открылось женское отделение городской бани

6 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 августа для всех знаков зодиака

6 августа 2025
Читать новость
Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем