Рэтраспектыва і перспектыва (№ 25)

Ужо прайшло каля трох месяцаў, як офіс асіповіцкага
філіяла “Белсаюздруку” пераехаў ва ўласны будынак па вуліцы Паркавай, што каля
крамы “Свіслач”. Раней ён размяшчаўся ў арандаваных памяшканнях вузла паштовай
сувязі, але як толькі выпала магчымасць, быў пабудаваны ўласны “штаб”. Зараз у
ім — галоўны бухгалтар, арганізатар працы, тры сарціроўшчыкі, кіяскёры і
начальнік Анатоль Дрывіцкі.

Не лішнім будзе нагадаць, што да 2003 года справы ў
філіяла ішлі не вельмі ўдала. Ён нават быў стратным і стаяў пад пагрозай
закрыцця. Аднак з прыходам на кіруючую пасаду Анатоля Эдуардавіча, а таксама
зменай у 2004 годзе “галавы” абласной арганізацыі ў справах прадпрыемства
адбыліся карэнныя змены. І калі мясцовы начальнік пачаў з уласнага “голага”
энтузіязму, абласны — Аляксандр Чачора — стаў гэты энтузіязм падтрымліваць.

Раней праблемай у Асіповічах былі старыя драўляныя
кіёскі. На ноч работнікі здымалі з вітрын тавар, пакавалі яго і хавалі пад
прылавак, але гэта не заўсёды дапамагала нават ад дрэннага надвор’я. Галоўнай
навалай былі зладзеі, якія перыядычна “чысцілі” гандлёвыя кропкі. Таму новае
кіраўніцтва спачатку занялося рамонтам, а потым і заменай ларкоў.

У выніку мэтанакіраванай работы аб’ём продажу значна
павялічыўся, але, як ад-значае Анатоль Эдуардавіч, сёння частку набыткаў
прадпрыемства атрымоўвае ад рэалізацыі спадарожных тавараў. “Мы жывем у час
вышэйшых тэхналогій, калі “перыёдыка” саступае месца камп’ютэрам і тэлевізарам
і карыстаецца попытам усё менш”, — кажа ён. Найбольш запатрабаваны
школьна-пісьмовыя і парфумерна-касметычныя прадметы. Прычым па продажу
касметыкі Асіповіцкі раён займае першае месца ў вобласці. Не выключэнне і офіс
арганізацыі, частку якога — чвэрць са 120 квадратных метраў — займае крама-павільён.

Галоўны плюс крамы ў тым, што на яе прылаўках шмат
тавараў. Да прыкладу, 30% усёй кніжнай прадукцыі, якая распаўсюджваецца
філіялам, знаходзіцца тут. Прычым, гэта не толькі дам-скія раманы і дэтэктывы,
але і сур’ёзныя выданні па гісторыі, энцыклапедычныя даведнікі і эксклюзіўная
для горада літаратура. Акрамя таго, у шырокім асартыменце прадстаўлена
дзяржаўная сімволіка, а таксама посуд і сувеніры. І ўсё гэта можна патрымаць у
руках! Пакуль што не прадаюцца прадукты харчавання, але гэты “хіб” плануецца выправіць
у наступным месяцы.

Ці задаволены выбраным месцам? На гэта пытанне
Анатоль Эдуардавіч адказвае так: “Побач размяшчаюцца 3 дзіцячыя садкі і 3
школы, раён зараз разбудоўваецца, таму наша месца адназначна выгаднае”. Хаця
пакуль кропка яшчэ саступае па колькасці наведвальнікаў кіёскам са стажам.
Напрыклад, калі ў будні дзень ларок абслугоўвае 400-600 кліентаў, крама —
толькі 200-300. Аднак, па словах супрацоўнікаў, пакупніку патрэбны час, каб прызвычаіцца
да новага месца.

Дарэчы, у гэтым годзе кіраўніцтва філіяла плануе
ўстанавіць два дадатковыя кіёскі, а значыць, развіццё мясцовага
“Белсаюздруку” будзе працягвацца.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем