Развіваюцца дынамічна

Аб
тым, што на тэрыторыі былога спіртзавода ў Каўгарах функцыянуе новае прадпрыемства, нашы землякі, безумоўна, ведаюць. Напомнім, што адно з вытворчых памяшканняў, а менавітацэх разліву, належыць
зараз таварыству з абмежаванай
адказнасцю «Брасвіл”. Кампанія працуе на рынку бытавой хіміі і аўтакасметыкі ўжо 15 гадоў, як філіял у Каўгарах — 8. Пад агульным дахам з ёй знаходзіцца яшчэ адна — «БелХімГруп”, якая
распачала сваю дзейнасць

2 гады
таму, наладзіўшы выпуск тармазной і ахалоджваючай вадкасці. Усяго ж у
спісе тавараў, што карыстаюцца
попытам у аўтамабілістаў, налічваецца не адзін дзясятак найменняў.

Наша
прадпрыемства
апошнім часам развіваецца дынамічна. Яго прадукцыя запатрабавана і добра вядома не толькі беларусам, але і жыхарам іншых краін,
гаворыць начальнік цэха Алена Карніцкая. — Яна паступае ў Польшчу, Украіну, Расію, Літву. I па тэхнічных характарыстыках ніколькі не саступае аналагічнай іншых заводаўвытворцаў. Зараз працуюць тры лініі, прычым адна з іх запушчана параўнальна нядаўна. Усталёўвалі яе палякі, якія і наладзілі выпуск высокааўтаматызаванага
а
бсталявання,
што значна паскарае выкананне ўсіх асноўных аперацый па разліву вадкасцей. Плюс, кіраўніцтва ўкладвае сродкі не толькі ў рэканструкцыю цэха, але і ў добраўпарадкаванне тэрыторыі. Так, сёлета заасфальтавалі пад’язныя шляхі да складоў, адрамантавалі сістэму ацяплення, перакрылі дах, упрыгожылі тэрыторыю вечназялёнымі туямі.

Усяго
занята вытворчым працэсам 22 чалавекі. Ёсць сярод іх тыя, хто робіць тут увесь час.
Напрыклад
,
Валянціна
Матросава
прыехала па размеркаванні на спіртзавод у 1982 годзе і, нягледзячы на розныя вытворчыя пераўтварэнні, засталася вернай калісьці абранай спецыяльнасці. Не адзін год тут робяць майстар Таццяна Карніцкая, аператары Таццяна Курыцкая і Юлія Хамутоўская, пагрузчык Уладзімір Грышановіч. Прыемна, што моладзь таксама знайшла сваё прызначэнне. Адказна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў укладчыкіўпакоўшчыкі Генадзь Цераш, Уладзімір Налівайка, Вольга Ерко, наладчык Андрэй Гарбузаў. У асноўным усе работнікі мясцовыя. Ведаем адзін аднаго гадамі, сябруем сем’ямі, кожны гатовы прыйсці пры неабходнасці на дапамогу. Такі цёплы мікраклімат спрыяе паспяховаму выкананню планавых паказчыкаў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем