Расслабляцца не час! 15.01.10, № 3


    Пачалося пасяжэнне з прыемнага моманту: старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Маіне Баглай, намесніку старшыні СВК «Калгас «Авангард”. Шчыра павіншаваў працаўніцу начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад. На гэтым, бадай, «лірыка” скончылася: Пётр Яфімавіч адзначыў, што чакае ад сельгаспрадпрыемстваў большай аддачы, бо ўсё яшчэ застаюцца недапрацоўкі, хоць апошнім часам на нарадах-сустрэчах неаднаразова на іх указвалася. Старшыня расказаў аб планах у сельгасгаліне на 2010 год: будуць выдзелены крэдыты пад фермы. Як імі распарадзіцца — рэканструяваць старое або будаваць новае — у кожным выпадку вырашыцца індывідуальна пры рознабаковым разглядзе. У чарговы раз была звернута ўвага на якасць і вытворчасць малака. За студзень яго рост павінен скласці 116,5%. Адзін з пунктаў выканання прагнозных паказчыкаў — павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы.
    Для правядзення практычнай часткі абралі СВК «Калгас «Авангард”. Удзельнікі нарады пабывалі на фермах у Смыку, Малой Гарожы, Зборску. Калі расшыфраваць відавочныя плюсы і мінусы, то да першага можна аднесці вытворчасць малака за снежань — 118%, надой на 1 карову 398 кг (+52): своечасовае калегіяльнае вырашэнне ўзнікшай у снежні ў гаспадарцы праблемы па ўтрыманні ферм дапамагло не знізіць паказчыкі. Не забываюць тут і пра тое, што «прагулкі кароў — гэта малако”: падчас наведвання адной з ферм жывёла знаходзілася непасрэдна на выгульнай пляцоўцы. На ўсіх фермах «Авангарда” належныя бытавыя памяшканні, да навагодніх святаў упрыгожаны ёлкі і г.д. Недахопы? Не ўсюды жывёла «пасартавана” і створаны адпаведныя санітарныя ўмовы — аб гэтым гаворыць ужо знешні выгляд рагуль.
    Падвядзенне вынікаў пачалося з аналізу выканання рашэнняў эканамічнага савета. Дарэчы, пастановы заўсёды прымаюцца канкрэтныя і абгрунтаваныя, і прыемна, што на гэты раз усе пункты выкананы.
       Быў зроблены «разбор” дзеяння не толькі «Авангарда”, але і іншых гаспадарак. Больш за ўсё нараканняў прагучала ў бок «Карытнага”, «Каўгарскага” і «Ясеня”. Сумесна прыйшлі да агульнай высновы, што зарабіць грошы можна не толькі як мага больш вырабляючы прадукцыі, але і не страчваючы там, дзе гэта можна зрабіць. Напрыклад, на якасці малака (у «Карытным” вышэйшым гатункам здадзена за год толькі 5,2% малака, раён — 37,1, дояць 7,5 кг ад каровы пры сярэднераённых 12). Да вялікіх страт прыво-дзяць звароты малака ў гаспадарку з-за нізкай якасці і г.д.
    Для таго, каб выканаць сацыяльны прагноз, у 2010 годзе трэба атрымаць валавы збор зерня 52 тыс. тон — значна больш, чым летась. Ужо знойдзены і некаторыя рашэнні «архізадачы”: разлічыць, колькі дадаткова патрабуецца насення і падрыхтаваць яго (праўда, яшчэ не да канца апрацаваны нават неабходны насенны фонд у «Калгасе імя Чарняхоўскага”, «Чырвоным ударні-ку”, «Ясені”, не кажучы ўжо пра дадатковы), каб засеяць большыя плошчы. Разлічыць, колькі неабходна мець звыш раней запланаванага гербіцыдаў, назапасіць угнаенняў. Кожнай гаспадарцы будзе даведзена канкрэтнае заданне.
    З вуснаў старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка прагучала, што і Саветы, і гаспадаркі робяць адну агульную справу — паляпшаюць дабрабыт насельніцтва. Адна з кропак узаемадзеяння — добраўпарадкаванне тэрыторый. І тут гаспадаркі таксама могуць зарабіць некаторыя сродкі, выдзяляючы для расчысткі мясцовых дарог ад снегу свае «Амкадоры” — вось яшчэ адзін сродак паляпшэння матэрыяльнага становішча.
      Як кажуць, хто шукае, той знаходзіць…
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем