Рабіць самім, дапамагаць іншым 26.02.10, № 15-16


Асаблівасць ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў
тым, што яно працуе ў двух кірунках: сервісным — уваходзіць у структуру
рэспубліканскага прад-прыемства “Белаграсервіс” — і вытворчым — мае сваю
гаспадарку. “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — добры памочнік сельгаспрадпрыемствам
раёна, прычым не толькі падчас гарачай пары, а круглагадова. Так, у
студзені-лютым арганізацыяй праводзіцца вапнаванне глебы на палях гаспадарак,
вывазка торфу, арганічных угнаенняў з ферм на палі — ёсць для гэтай “працэдуры”
спецыяльныя гноераскідальнікі. Гэтыя работы маюць бюджэтнае фінансаванне. З
надыходам вясны акцыянернае таварыства актыўна ўдзельнічае ў раённай пасяўной
кампаніі. Летам калгасам аказваецца дапамога па доглядзе за пасевамі, у
прыватнасці, буракоў, а таксама ў нарыхтоўцы кармоў. Падчас уборкі на сваіх і
“іншаземных” нівах працуюць 4 зернеўборачныя камбайны, а сёлета плануецца
набыць яшчэ адзін. Аказвае гаспадарка і транспартныя паслугі, калі прыходзіць
час вывозіць прадукцыю з “салодкіх” палёў.

Акрамя ўзгаданага, у абавязках “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэння”
тэх-нічнае абслугоўванне энерганасычаных трактароў, корманарыхтоўчай тэхнікі,
даільнага абсталявання. У перспектыве — стварэнне ўчастка па мантажу
абсталявання жывёлаводчых ферм.

Што ж да сваёй гаспадаркі, то ў планах на 2010 год
узвядзенне ў Осава двух хлявоў арачнай канструкцыі з тэнтавым пакрыццём: адзін
пад кароўнік з боксавым утрыманнем, другі — для ўтрымання маладняку БРЖ. Да
кароўніка будзе прыбудаваны даільна-малочны блок. Ёсць задумкі і па ферме ў Ставішчах:
падрамантаваць страху, добраўпарадкаваць бытавыя памяшканні, замяніць даільнае
абсталяванне.

Як расказаў дырэктар ААТ Міхаіл Дзяцел, пачатак
новага года быў для гаспадаркі плённым: за студзень дасягнулі росту вытворчасці
малака 126%, таварнасць склала 90%. Сплюсавалі і па прывагах буйной рагатай
жывёлы. Дапамагаюць быць у ліку перадавых галоўны заа-тэхнік Любоў Пяшко,
загадчыкі ферм Леанід Дзятлаў і Тамара Халоша, аператар машыннага даення
Наталля Дзятлава, даглядчыца цялят Галіна Мураўёва. У спіс лепшых працаўнікоў
таксама ўваходзяць механізатары Андрэй Пісарэвіч, Дзмітрый Міхадзюк, Анатолій
Крот, Валерый Сухоцкі, вадзіцелі Мікалай Кірыленка і Вяча-слаў Шаржановіч,
намеснік дырэктара па эканоміцы Павел Ахрэмчык і многія іншыя.

Галоўная праблема прадпрыемства — несвоечасовыя
разлікі гаспадарак за аказаныя ім паслугі. Прыходзіцца быць добраахвотным
крэдыторам, хоць гэта і не зусім добра ўплывае на самаразвіццё. Але без
кампрамісаў, як і ў любой іншай справе, нельга…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»

17 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем