Працаваць з натхненнем

Святлана Мікалаеўна Бандарэнка ўзначальвае Дрычынскі
комплексна-прыёмны пункт з 2004 года. Яна — адна з лепшых прыём-шчыц
Асіповіцкага камбіната бытавога абслугоўвання. У гэтым годзе за добрасумленную
работу ўзнагароджана грашовай прэміяй Магілёўскага абласнога выканкама.

Добрыя словы ў яе адрас гучаць не толькі ад
начальства, але і ад людзей, якія звяртаюцца ў КПП за рознымі паслугамі. Тут
жадаючыя могуць набыць любы швейны выраб, выпускаемы асіповіцкімі бытавікамі,
адрамантаваць абутак, адзенне ці складаную бытавую тэхніку, здаць бялізну ў
пральню ці хімчыстку. Пры неабходнасці сюды можна звярнуцца за рытуальнымі
прыладамі.

Для кожнага наведвальніка Святлана Мікалаеўна
знаходзіць патрэбныя словы, умее парэкамендаваць адпаведны тавар. На
абслугоўваемай ёю тэрыторыі размешчана 8 вёсак. Самая дальняя з іх — Пясчанка.
У большасці сваёй жыхары гэтых паселішчаў — людзі састарэлага ўзросту. Сярод
абавязкаў прыёмшчыцы — наведваць аддаленыя ад цэнтра мястэчкі, каб задаволіць
іх патрэбы. У такіх выпадках на дапамогу прыходзіць мабільная служба быту
Асіповіцкага КБА. А іншы раз, асабліва летам, выратоўвае веласіпед.

Самы запатрабаваны тавар у насельніцтва — пасцельная
бялізна, мужчын-скае рабочае адзенне, узім-ку — цёплыя футравыя камізэлькі. Усё
гэта пакуль што прывозіцца з горада. Але ў хуткім часе Святлана Мікалаеўна
зможа і сама ажыццяўляць пашыў многіх рэчаў — у КПП будзе ўстаноўлена
стацыянарная швейная машына з аверлокам. Тады можна выканаць і нязначны рамонт
адзення ў больш кароткі тэрмін, прычым, на месцы.

Дрычынскі комплексна-прыёмны пункт — апошні з ліку
падобных устаноў на тэрыторыі Асіповіччыны, якія былі адчынены ў аграгарадках.
Такі падыход дзяржавы да запытаў калгаснікаў апраўданы: не ехаць жа за рознай
дробяззю ў горад — і час патраціш, і грошы на праезд. А так — усё на месцы.
Памяшканне, у якім размяшчаецца зараз КПП — колішні мясцовы Дом быту —
рэканструявана, мае сучасны выгляд, тут прыемна працаваць. А калі работа
прыносіць задавальненне і служыць на карысць людям, то ці не гэта адзін з
паказчыкаў камфортнасці і душэўнага заспакаення?

Пасля работы яна спяшаецца дахаты. Дзякуй богу, ёсць
з кім падзяліцца навінамі. І бацька, і муж, і малодшая дачка з унучкай, а таксама
двое старэйшых дзяцей, якія жывуць у горадзе, любяць і паважаюць дарагога ім
чалавека, ва ўсім дапамагаюць па гаспадарцы. Вельмі падабаецца Святлане
Мікалаеўне займацца агародам. Адна з самых цікавых спраў — вырошчван-не
памідораў, якіх кожны год высаджвае на ўчастку каля пяцісот. Як і большасць
гаспадынь, ставіць на зіму шмат закатак. Цешаць яе і садовыя кветкі, што з
ранняй вясны да позняй восені цвітуць у кветніку. На ўсё знаходзіць час гэтая
жанчына…

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем