Працаваць — дастойна №109

Калі трапляеш на тэрыторыю Асіповіцкага завода
жалезабетонных канструкцый, адразу заўважаеш паўсюдна пануючыя тут чысціню і парадак. Перад
уваходам у адміністрацыйны будынак знаходзіцца Дошка гонару, на якой размешчаны
партрэты лепшых працаўнікоў прадпрыемства. Сярод іх — машыністы кранаў,
арматуршчыкі, слесары, электрагазазваршчыкі. У асноўным — прадстаўнікі рабочых
спецыяльнасцей.

— Менавіта на іх і трымаецца складаны працэс
вытворчасці разнастайнай прадукцыі, выпускаемай намі. У цэлым жа калектыў здольны
выканаць любую пастаўленую задачу.

З такой станоўчай характарыстыкі ў адрас падначаленых,
з якімі, як кажуць, не адзін пуд солі з’еў, распачалася размова з дырэктарам
завода ЖБК Ула-дзімірам Юкоўскім. На гэтай пасадзе ён працуе не так даўно, а
вось заводу аддаў не адзін дзясятак гадоў. I ганарыцца тым, што мае прамое
дачыненне ці не да самай запатрабаванай у нашай краіне галіны — будаўніцтва.

Выпускаемыя вырабы былі запатрабаваны заўсёды: і
ў сямідзясятыя гады, калі ЗЖБК толькі станавіўся на ногі, і зараз, калі яму ўжо
амаль 40. Але будаўні-чы рынак знаходзіцца ў пастаянным развіцці, ён павінен
падпарадкоўвацца патрабаванням часу і прапаноўваць спажыўцу неабходныя, зручныя
і даступныя па цане тавары. Ці спраўляюцца з гэтай задачай асіповіцкія вытворцы
будматэрыялаў?

— Iншага нам не да-дзена, — гаворыць Уладзі-мір
Рыгоравіч. — Канкурэнты, якіх, дарэчы, на беларускім рынку многа, у любы момант
могуць выціснуць нас з занятай нішы, і тады цяжка будзе вярнуцца на дасягнутыя
пазіцыі, не гаворачы пра тое, каб рухацца наперад. Таму асноўнае, над чым
пастаянна працуем — гэта асваенне новага і мадэрнізацыя састарэлага. Прычым не
толькі абсталявання, але і міжасобасных адносін у калектыве, умоў і аплаты
працы, нестандартных падыходаў да пошуку рынкаў збыту і шэрагу іншых крытэрыяў.

— Як змагаліся з сітуацыяй, што ўзнікла ў краіне
ў сувязі з ростам цэн на энерганосьбіты? — перапытвае кіраўнік. — Яна і
сапраўды балюча ўдарыла па айчыннай экано-мiцы, у тым ліку і па нашым
прадпрыемстве. Тым не менш, вынiкi работы нядрэнныя. Значыць, у калектыва ёсць
“запас трываласцi”, які дазволіў знайсці неабходныя рычагі, каб не залегчы на
дно. Была знойдзена альтэрнатыва жалезабетону, які на некаторы час выпаў з
пазіцыі запа-трабаваных з-за рэзкага скарачэння аб’ёмаў будаўніцтва. Затое на
металаканструкцыі попыт узрос. У прыватнасці, наладзілі выпуск і рэалізацыю
такога віду прадукцыі, як металічныя папярэчыны, без якіх не абысціся пры
ўзвядзенні некаторых аб’ектаў. Дарэчы, заказ на іх атрымалі ад Беларускай
чыгункі. Як вядома, у мінулым годзе ў рамках дзяржаўнага праекта “Гарадскія
лініі” чыгуначнікі заключылі кантракт са швейцарскай кампаніяй “Stadler” на
пастаўку 10 сучасных электрацягнікоў. На некаторых участках яны ўжо курсіруюць,
у тым ліку і на маршруце Мінск-Ждановічы-Заслаўе. Вось там і выкарыстана больш
за 50 металічных папярэчын і іншая наша прадукцыя. Калі ўсё добра складзецца,
то папрацуем і на чыгуначным участку, які ў хуткім часе таксама плануецца
электрыфікаваць: Асіповічы-Жлобін-Гомель-Калінкавічы.

— Які ж самы хадавы тавар?

— Запатрабаваны чыгуначныя шпалы, выпуск якіх
быў наладжаны два гады таму. Iх забіраюць літаральна, як кажуць, з калёс. На
гэтай жа лініі асвоена вытворчасць брусоў для стрэлачных пераводаў чыгунак, а
таксама маставых шпал.

— Чым яшчэ можаце пахваліцца?

— Уведзенай у чэрвені бягучага года новай
італьянскай аўтаматызаванай лініяй па вытворчасці элементаў добраўпарадкавання
— плітак і бартоў тратуарных, латкоў. За кошт яе ўдалося палепшыць умовы працы,
скараціць колькасць рабочых месцаў, павялiчыць зарплату рабочым. Тыя, хто быў
на нашым чыгуначным вакзале, напэўна, бачыў, што там “мяняюць твар” адной з
пасажыр-скіх платформ. Укладка яе вядзецца з матэрыялаў, вырабленых на заводзе.
Заканчваем рэканструкцыю раствора-бетоннага вузла № 2. Што ў выніку атрымаем?
На канвеер паставім выпуск тратуарнай пліткі розных колераў: зялёнай, чырвонай,
жоўтай… Уяўляеце, як узбагацяцца новымі фарбамі прыдамавыя тэрыторыі? Ды і не
толькі яны.

— Ці паспяхова спраўляецеся з рэспублікан-скай
праграмай энерга-зберажэння?

— Даволi паспяхова, зададзеныя паказчыкi
выконваем. У асноўным — за кошт мерапрыемстваў на найбольш энергаёміс-тым
участку, кацельнай. Як і іншыя арганізацыі, мяняем лямпы напальвання на
энергазберагальныя, звычайныя драўляныя рамы — на ПВХ, уцяпляем фасады будынкаў,
выкарыстоўваем, па магчымасці, мясцовыя віды паліва. Спецыфічнае для нашай
вытворчасці мера-прыемства — прымяненне спецыяльных хімдабавак да бетонных і
жалезабетонных вырабаў, каб тыя як мага хутчэй цвярдзелі i пры гэтым
патрабавалi менш затрат на цеплавільготную апрацоўку.

— Што плануеце на будучае?

— З найбольш значнага — замена паравога катла ДЕ
10/14 на больш эканамічны VESSMAN, устаноўка аўтаматычнага рэгулявання
элеватарнага вузла ў маласямейках           
№ 11 і 25, укараненне  частотнага
рэгулявання працы абсталявання кацельнай.

— Што лiчыце галоўным у сваёй працы?

— У першую чаргу — клопат пра людзей. З вялікай
пашанай адносімся да работнікаў, якія аддалі прадпрыемству многія гады жыцця.
Нягледзячы на самыя складаныя часы, якія перажываў завод, яны засталіся вернымі
аднойчы выбранаму шляху. Як, напрыклад, машыніст крана Уладзі-мір Гарэцкі і
загадчыца інтэрната Наталля Рудкоўская. За добрасумленную працу маюць   узнагароду галаўнога прадпрыемства — ордэн
“Ветэран ААТ “Дарбудмантажтрэст”. Паспяхова працуюць і слесары-рамонтнікі
Сяргей Захаранка, Мікалай Кульбіцкі, арматуршчык Iгар Радкевіч, машыністы
кранаў Галіна Бандарэнка і Вольга Савенка. Iх прозвішчы занесены на Дошку
гонару. Плюс, вялікую ўвагу надаём стварэнню камфорт-ных умоў працы, захаванню
здароўя, стымуляванню выніковасці працы.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем