Пра веснавы настрой і вялікае малако №22

Арганізатары пасяджэння Клуба даярак дакладна
ведалі, што трэба для стварэння святочнага настрою: цудоўныя мелодыі і спевы,
якія забяспечылі народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вязанка” Вяззеўскага
СДК і група “Нон-стоп”, конкурсы, шмат шчырых пажаданняў ды вясёлая кампанія.
Усе ўмовы былі выкананы, а таму чарговая сустрэча сапраўды атрымалася цікавай.
Асаблівую ж урачыстасць ёй надавалі афіцыйныя моманты.

Да лепшых працаўніц ферм з прывітальным словам
звярнуўся начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад, які расказаў аб дасягненнях
раёна ў малочнай галіне — мы па выніках мінулага года на 21 месцы ў рэспубліцы.
Не абмінуў і праблемы, якія прыходзіцца вырашаць, каб утрымліваць узятую
вышыню. А яшчэ ён уручыў Падзячныя лісты старшыні Асіповіцкага райвыканкама
Пятра Шукаловіча.

Сярод нашых сельгас-прадпрыемстваў даўно ўжо
вызначыўся малочны лідар — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Таму нікога і
не здзівіла, што на мерапрыемства запрашалася амаль два дзясяткі працаўнікоў
менавіта з гэтай гаспадаркі. Таццяна Папова, напрыклад, дасягнула найлепшых
паказчыкаў на Асіповіччыне — на яе рахунку 9.040 кілаграмаў малака ад каровы!

Сярод удзельнікаў свята былі аператары машыннага
даення, у тым ліку і навічкі, якім летась удалося дабіцца найвышэйшых вынікаў.
Гэта Святлана Бута, Іна Зелянкова, Таццяна Трыбушэў-ская і Аляксей Біцюн з
“Белшыны-агра” (прафесія становіцца прывабнай і для мужчын!), а таксама Таццяна
Шалгун з ААТ “Пратасевічы”. Старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Святлана
Сідарэнка ўручыла новым членам клуба пасведчанні, а таксама сардэчна павіншавала
ўсіх прысутных жанчын з іх вясновым святам. Няма сумнення: праяўленая
прафсаюзам і райвыканкамам увага стане імпульсам да новых працоўных перамог.

Нягледзячы на тое, што сустрэчы аператараў
машыннага даення — справа традыцыйная, заўсёды знаходзіўся нейкі нюанс, які
рабіў мерапрыемства новым і запамінальным. На гэты раз усіх здзівіла і
павесяліла сваёй прысутнасцю… карова Марфа Барысаўна. Персанаж дадаў многа
цікавых хвілін. Займальнымі і карыснымі былі конкурсы. Напрыклад, каб рагуля
добра падаілася, трэба нямала ёй сказаць ласкавых слоў — у гэтым і спаборнічалі
майстры “малочнай справы”. Атрымлівалі прызы і самыя актыўныя на танцавальнай
пляцоўцы.

Завяршаючы пасяджэнне Клуба
даярак-шасцітысячніц, вядучая Алена Русак выказала спадзяванне, што наступнае —
сёмае — пакліча тых, хто надоіць па 7 тон і больш малака ад каровы. Будзем
спадзявацца, што аптымістычны прагноз спраўдзіцца.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали

17 августа 2025
Читать новость
Общество

У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам

17 августа 2025
Читать новость
Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем