Плануем БУДУЧЫНЮ

РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” — прадпрыемства адначасова і з багатай гісторыяй, і маладое. Чаму апошняе? Права звацца такім дае наяўнасць перспектыў росту, пастаянны пошук шляхоў удасканалення. Менавіта пра гэта і ішла размова ў час сустрэчы з кіраўніцтвам завода.

Васілій КРУПЕНКА, дырэктар прадпрыемства:
— Заўтрашні дзень магу ахарактарызаваць праз тры складаемыя. Першае — стратэгія развіцця. Мы ставім канкрэтныя мэты і ведаем, якім чынам іх дасягнуць. А гэта — палова поспеху. Пункт другі — фінансы і мэтазгоднае іх выкарыстанне. Летась заводам асвоена 1.300 мільёнаў рублёў грашовых сродкаў, у тым ліку 950 мільёнаў аддадзена на тэхнічнае перааснашчэнне. Калі атрымаецца і далей падтрымліваць узятыя тэмпы, то ў хуткім часе станем найсучаснейшым прадпрыемствам. Наступнае — кадры. Адразу пахвалюся: пераважная большасць галоўных спецыялістаў мае вышэйшую адукацыю, знаходзіцца ў рознабакова выгаднай узроставай катэгорыі “крыху за трыццаць”. А гэта якраз такі час, калі ўжо ёсць пэўны жыццёвы вопыт, хапае не толькі розных ідэй, але і жадання іх ажыццяўляць.
Руслан ГРЫГОР’ЕЎ, вядучы эканаміст:
— Мінулы год для нас — гэта, перш за ўсё, новыя аб’ёмы: 3.496 тон хлебабулачных вырабаў, 63 тоны — кандытарскіх. Дарэчы, апошнім была надзелена значная ўвага — дасягнуты аб’ём адпавядае 131,4% да папярэдняга перыяду. Варта асобна сказаць пра муку экструзіённую, якой было выпушчана 913 тон, замяшчальнік цэльнага малака — 270 тон і заварку “Каласок” — 73. Чаму? Менавіта гэтыя прадукты прадстаўляюць найбольшую цікавасць для нашых партнёраў. Ужо зараз супрацоўнічаем са многімі рэгіёнамі краіны,  удзельнічаем у розных тэндарах і нярэдка іх выйграём. Адна з найважнейшых задач на бліжэйшы час — пашырыць геаграфію збыту прадукцыі, выйсці на рынкі краін СНД, распачаць гандлёвае супрацоўніцтва з краінамі Еўропы.
Наталля ЛЁЎКІНА, начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі:
Зрабіць крок у будучыню, не ўзняўшыся на новы ўзровень ужо сёння, немагчыма. Вялікую ўвагу надаём і абсталяванню, і асартыменту прадукцыі. Так, яшчэ ў снежні 2010 года на лініі № 1 была заменена старая печ на новую тунэльнага тыпу, што дазваляе павялічваць вытворчасць, эканоміць энергарэсурсы. Не так даўно на прадпрыемстве з’явілася новая расстойная шафа, закуплены тры адзінкі цестараздзелачнага абсталявання, што таксама садзейнічае аптымізацыі працэсу вытворчасці. Вядуцца пэўныя работы ў кандытарскім цаху: устаноўлены і запушчаны ратацыйная печ і, зноў жа, расстойная шафа. Зараз аб’яўлены тэндар на закуп абсталявання для вы-творчасці новых відаў “кандытаркі”. У планах — адсадное пячэнне і вырабы са слоенага цеста. Чакаецца рэканструкцыя экструзіённага ўчастка: будаўніцтва складскіх памяшканняў, удасканаленне тэхналагічных працэсаў. Усё большую папулярнасць набывае подавы хлеб, і наша задача, каб ён быў паўнавартасным канкурэнтам сталічнаму. Ніколі не спыняецца работа над паляпшэннем якасці прадукцыі і разнастайнасцю асартыменту. Кожны месяц на паліцах магазінаў з’яўляецца некалькі навінак хлебазавода. Галоўнае, зрабіць так, каб наша прапанова і далей заставалася цікавай для спажыўца.

Последние новости

Общество

В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района

28 августа 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем