Перспектывы — маладым! №32

Вы ўсё яшчэ думаеце, што работа ў калгасе — не
для маладых? Тады вам варта з’ездзіць у “Карытнае” і на свае вочы пераканацца,
што юнакам і дзяўчатам пачынаць свой працоўны шлях у сельгаспрадпрыемстве
падабаецца. Усе, хто на гэтым здымку, адносяцца да групы маладых спецыялістаў,
праўда, стаж маюць розны. Напрыклад, інжынер па эксплуатацыі
машынна-трактарнага парку Віктар Юдзін, сам, дарэчы, асіпаўчанін, працуе ўжо
амаль два гады, а вось аграном Максім Юшкевіч і галоўны ветурач Вікторыя
Навіцкая прыехалі ў “Карытнае” толькі ў сакавіку.

Канечне, нельга гарантаваць, што ўсе гэтыя
абаяльныя дзяўчаты і хлопцы застануцца тут і пасля абавязковага тэрміну
адпрацоўкі, аднак пэўнае спадзяванне ёсць. І вось чаму. Менавіта на сёлета
гаспадарка мае грандыёзныя планы: тут збіраюцца зрабіць рэканструкцыю трох
кароўнікаў пад дойны статак і памяшкання для цялят да 3-месячнага ўзросту,
пабудаваць новую абору, даільны зал, зрабіць капітальны рамонт Дома жывёлавода,
каб там працаўнікі ферм маглі прыняць пасля работы душ, якасна адпачыць у
перапынак. Атрыманы ўжо і крэдыты для ажыццяўлення намечанага. І, натуральна,
будзе ўзрастаць колькасць жывёлы, а, значыць, павялічыцца вытворчасць
прадукцыі. А гэта раўназначна ўмацаванню эканамічных пазіцый
сельгаскааператыва.

І адзін з галоўных аргументаў на карысць моладзі
— у 2011-м у калгасе плануецца здаць 10 дамоў. Імі, у першую чаргу, і будуць
забяспечвацца маладыя спецыялісты. На першы ж час ім прадастаўляюцца месцы ў
інтэрнаце, пры жаданні жыллё можна зняць. Карацей, праблемы ў гэтым плане не
існуе. Працуй, дасягай добрых вынікаў, будуй сваё вясковае жыццё. Ёсць
перспектывы ў калгаса, будуць яны і ў яго маладых работнікаў. У прынцыпе, ад іх
ужо зараз залежыць вельмі многае.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость