Навіны з Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”

Мінулы год для працаўнікоў гэтага зернеперапрацоўчага прадпрыемства быў плённым: аб’ём вытворчасці пры даведзеных 163,5% склаў 182,3% да
паказчыкаў 2011 года. Заданні па вытворчасці мукі выкананы на 100%, круп — на 115. Летась рэалізавана 34 тысячы тон прадукцыі. Наладжаныя экспартныя сувязі дазволілі адправіць за межы рэспублікі 12,5 тысячы тон і на гэтым зарабіць
3,8 мільёна долараў.

Добрую аддачу прынёс крупацэх 2, які быў рэканструяваны ў 2009 годзе і дзе знаходзіцца многа высокатэхналагічнага абсталявання. Апошнім для фасоўкі набылі аўтамат «Пітпак”, які можа ўпакоўваць 45-50 пакетаў у
хвіліну. Згодна з папярэдне складзеным бізнеспланам, укладзеныя ў рэканструкцыю грошы крупацэх павінен быў вярнуць за 8-9 гадоў, а
на справе прыбытак будзе атрыманы значна раней. Дасягнуць хуткай акупаемасці дазволіць у першую чаргу стабільнае забеспячэнне максімальнай загрузкі абсталявання.

Мае прадпрыемства сур’ёзныя планы і на бягучы год. З сакавіка распачнецца рэканструкцыя млына. Ужо ў лістападзе павінна быць запушчана новая лінія з найсучаснейшым тэхнічным начыннем ад замежных вытворцаў па
вытворчасці мукі. Тут жа будзе адбывацца і яе расфасоўка ў пакеты рознай вагой. Новыя тэхналогіі, аўтаматычнае кіраванне дазволяць задзейнічаць менш людзей: з тымі ж аб’ёмамі работы замест 7-8 чалавек змогуць справіцца трое. Плануемыя магутнасці новай лінііразмол 150 тон жыта і 75 тон пшаніцы ў суткі.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем