Нашы віншаванні Поспехі асіповіцкіх жывёлаводаў №51

Калегіяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і
харчавання падведзены вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне
высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2010 годзе. Ёсць
нагода ганарыцца сваімі землякамі і Асіповіччыне.

Адкрывае спіс нашых пераможцаў
ветэрынарна-сані-тарная ўстанова «Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”,
якая ў ліку лепшых сярод калег краіны.

Працягваюць ганаровы пералік працаўнікі філіяла
«Белшына-агра” ААТ «Белшына”: заатэхнік-селекцыянер Марыя Сіліна, брыгадзір
малочнатаварнай фермы Людміла Кучынская, тэхнік па штучным асемяненні жывёлы
Віктар Мацвеенка, аператар машыннага даення Таццяна Папова, аператар па вырошчванні
буйной рагатай жывёлы Дзмітрый Тупік, па абслугоўванні свінаматак з парасятамі
— Алена Зелянкова.

Ёсць прадстаўнікі і іншых гаспадарак раёна. Так,
у спісе лідараў сярод галоўных заатэхнікаў сельскагаспадарчых арганізацый —
Любоў Пяшко з ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, галоўны ветэрынарны ўрач
з СВК «Калгас «Авангард” Аляксандр Сысой, аператар па вырошчванні буйной
рагатай жывёлы СВК «Калгас «Каўгарскі” Ніна Міхадзюк.

Няхай жа бягучы год прынясе новыя здабыткі!

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем