“Нам всегда по-хорошему мало” 12.01.10, № 2

“Нам всегда по-хорошему мало”
Адкрытае акцыянернае таварыства “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання” напрыканцы мінулага года прымала ўдзел у пераднавагоднім кірмашы ў Маскве. Разам з быхаўскімі калегамі яно прадстаўлялі на рынку бытавых паслуг не толькі свае вырабы, але і галіну ўвогуле.
Асноўны тавар асіповіцкіх бытавікоў — швейная прадукцыя: пасцельная бялізна, дзіцячыя і сувенірныя рэчы, пледы, безрукаўкі футравыя і шмат чаго іншага. У прыватнасці, валёнкі, якія былі закуплены на Смілавіцкай фабрыцы. Дарэчы, яны, як і пледы, пашытыя са жлобінскага футра, пайшлі ў масквічоў, як кажуць, на “ўра” і былі раскуплены ў першую чаргу.
Па словах дырэктара ААТ “Асіповіцкі КБА” Раісы Аляшкевіч, першая спроба выехаць са сваёй прадукцыяй у такі прэстыжны горад, як Масква, аказалася ўдалай. Было рэалізавана тавараў на суму звыш 17 мільёнаў рублёў. Масквічы прымалі беларусаў вельмі добра. Пакупнікі (у асноўным — жыхары мікрараёна Сакольнікі) былі ўдзячны за дабраякасны тавар і даступныя цэны. Многія пакідалі рынак у спадзяванні на новыя сустрэчы. Шкада толькі, што надвор’е не вельмі спрыяла гандлю, але дапамагалі валёнкі, футравыя шубы і цёплы прыём расіян.
Пераднавагодні гандаль у расійскай сталіцы прынёс упэўненасць у тым, што швейныя вырабы нашага прадпрыемства ўяўляюць сабой якасную прадукцыю, якую не сорамна прапанаваць у любым месцы як у нашай краіне, так і за яе межамі. У планах на будучае — шукаць рынкі збыту не толькі па рэгіёнах Беларусі, але і ў краінах Блізкага замежжа.
“Нам всегда по-хорошему мало”, — аптымістычна, радком з вядомай савецкай песні і закончыла гутарку з карэспандэнтам “АК” Раіса Іванаўна.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем