На дасягнутым не спыняюцца

Лакаматыўнае дэпо Асіповічы з’яўляецца
агульнарэспубліканскім выдатнікам працы: па выніках работы ў 2011 годзе яно
ўвайшло ў лік лепшых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі.

— І ў гэтым, безумоўна, заслуга ўсяго калектыву,
— гаворыць яго кіраўнік Валерый Лайшаў. — Двое нашых Аляксандраў — намеснік
начальніка дэпо па эксплуатацыі Яраш і машыніст цеплавоза Шырокі — у мінулым
годзе адзначаны знакам «Ганаровы чыгуначнік”, так што іх цяпер у нас ужо цэлы
тузін, 16 чалавек — «Выдатныя работнікі Беларускай чыгункі”, а начальнік
зваротнага дэпо Бабруйск Мікалай Ківіч — «Ганаровы транспартнік”. Па праву
ганарымся і тым, што па выніках шматгадовай плённай работы ў 2011 го-дзе за 1
мільён кіламетраў безаварыйнага прабегу Аляксандр Яраш, машыніст цеплавоза Іван
Каплан (на здымку) і машыніст-інструктар лакаматыўных брыгад Уладзімір
Сімановіч увайшлі ў лік лепшых на чыгунцы.

Выдатна працуе дэпо ўжо не адзін дзясятак гадоў.
Утворана яно было 16 верасня 1873 года. Уяўляла сабой цагляную пабудову, з якой
стыкавалася драўлянае памяшканне майстэрняў па рамонту паравозаў і вагонаў.
Тэхнічных сродкаў, якія б паляпшалі ўмовы працы, не было. Меліся таксама
паваротнае ўстройства, склад для дроў і сістэма водазабеспячэння. Цаглянай
майстэрня па рамонту рухомага саставу стала ў 1897 годзе, потым замест нямецкіх
з’явіліся расійскія паравозы.

У Вялікую Айчынную вайну Радзіму абаранялі 79
работнікаў дэпо. Пасля вяртання да мірнага жыцця на змену паравозам прыйшлі
цеплавозы, а ў склад асіповіцкага былі ўключаны зваротныя дэпо Бабруйск і
Слуцк. Сёння яно з’яўляецца эксплуатацыйна-рамонтным, лакаматыўныя брыгады
паспяхова засвоілі электравозную цягу, і такі від перавозак займае ўжо каля
трэці іх агульнага аб’ёму на   ўчастку
Асіповічы-Мінск-Маладзечна.

Цягнуцца работнікі прадпрыемства не толькі да
работы, але і да ведаў: 46 чалавек тут маюць вышэйшую адукацыю, 128 —
сярэдне-спецыяльную, 190 — прафесіянальна-тэхнічную. Зараз у вышэйшых і
сярэдне-спецыяльных установах вучыцца 16 чалавек.

Пытанням умоў працы, тэхнікі бяспекі работнікаў
і іншым тут заўсёды надаецца належная ўвага. Так, ужо праведзены капітальны
рамонт цэха ТА-3 і газіфікацыя кацельнай, напрыканцы мінулага года распачаўся
капрамонт гардэробных і душавых, у бліжэйшых планах — рэканструкцыя склада
паліва. Для забеспячэння работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі пад іх
перарабляецца рэсорны і кавальскі цэхі, на 2012-2013 гады запланаваны
капітальны рамонт дома адпачынку лакаматыўных брыгад і г.д.

Карацей, справы ў дэпоўцаў ідуць добра — і гэта
толькі радуе. І ёсць усе падставы сцвярджаць, што наша дэпо застанецца ў
лідарах і сёлета: за паўгода ўсе даведзеныя вытворча-фінансавыя паказчыкі
выкананы і перавыкананы.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем