На «Даху» — сезонны рамонт

Цэх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў можна смела назваць галоўным звяном у вытворчым ланцугу СП ААТ “Дах”. Менавіта тут вырабляецца каля 85% валавога аб’ёму прадукцыі прадпрыемства, у тым ліку і добра вядомыя ў нашай краіне і за яе межамі бітумна-палімерныя матэрыялы на негніючай аснове — “Біпалікрын”, “Тэхнаэласт”, “Уніфлекс”, “Элакром”…

У студзені і лютым у прасторных памяшканнях цэха стаіць цішыня: тэхналагічнае абсталяванне, якое дзесяць месяцаў працавала на поўную магутнасць, спыняецца для прафілактыкі і бягучага рамонту.

Каб чарговы сезон прайшоў без зрываў, машыны і ўстаноўкі, на якіх “нараджаецца” руберойд, трэба, бадай, цалкам разабраць і замяніць усе падшыпнікі, цэпы і мноства іншых, адпрацаваўшых рэсурс, вузлоў.

Значную частку рамонтных работ калектыў цэха выконвае ўласнымі сіламі, і, як прызнаецца інжынер па падрыхтоўцы вытворчасці Віктар Зайцаў, спраўляецца з пастаўленымі задачамі не горш, чым з выпускам высакаякаснай прадукцыі. А інакш, напэўна, і нельга: калі даглядаеш тэхніку, на якой потым будзеш зарабляць сабе грошы, абавязкова пачнеш укладваць душу ў заварочванне кожнай гайкі, не кажучы ўжо пра больш адказныя аперацыі.

Последние новости

Общество

В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района

28 августа 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем