НАВІНЫ АСІПОВІЦКАЙ ЧЫГУНКI

Чарговая “рэінкарнацыя”

Па інфармацыі Асіповіцкага ўчастка Магілёўскай
дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў нядаўняя перадача чыгуначных медыцынскіх
устаноў у падпарадкаванне тэрытарыяльным структурам Міністэрства аховы здароўя
пэўным чынам паўплывае на архітэктурнае аблічча нашага вакзала.

У прыватнасці, дом, дзе раней размяшчаўся
санітарны ўчастак ведамаснага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, знясуць па
прычыне надта дрэннага тэхнічнага стану. А вось пакідаемы персаналам будынак
медпункта вырашана захаваць, паколькі ён з’яўляецца неад’емнай часткай
вакзальнага ансамбля. Чыгуначнікі пакуль не зусім да-кладна ўяўляюць, для чаго
можа сёння спатрэбіцца выслабаняемая пабудова, аднак, безумоўна, спосаб яе
эфектыўнай эксплуатацыі будзе знойдзены.

Прынамсі, у біяграфіі скасуемага медпункта гэта
ўжо трэцяя змена прызначэння. Першапачаткова — у 50-60-я гады — ён меў назву
“кубавая” і прызначаўся для забеспячэння пасажыраў цягнікоў гарачай вадой.

Умовы работы паляпшаюцца

Менавіта на аптымізацыю працы былі накіраваны
многія мерапрыемствы, якія ажыццёўлены летась нашым вагонным дэпо транспартнага
РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

У Асіповічах уведзены ў дзеянне дзве ўстаноўкі
УЗОТ-РМ для поўнага апрабавання аўтатармазоў і адна — на станцыі Слуцк. Яны
садзейнічаюць эканоміі паліва і часу. Так, для правядзення пробы тармазоў зараз
хапае 10 хвілін, тады як раней на гэтую важную аперацыю неабходна было
па-траціць паўгадзіны.

Палепшыліся і ўмовы работы працаўнікоў вагоннага
дэпо: напрыканцы мінулага года арганізацыя перасялілася ў новае
адміністрацыйна-бытавое памяшканне. Яно, дарэчы, адрозніваецца не толькі
зручнасцю размяшчэння, але і большым камфортам: зроблены добрыя гардэробныя і
душавыя, абсталяваны пакой для харчавання.

Шмат розных планаў мае вагоннае дэпо і на 2012
год. Асноўныя з іх — узвядзенне крытага ангара на станцыі Слуцк для
ажыццяўлення бягучых рамонтаў вагонаў, бытавога корпуса на станцыі Калій-3,
будаўніцтва асноўнага і рэзервовага кабелю ў Бабруйску.

Новы, тэрмаізаляваны…

Паралельна з набыццём і мантажом вытворчага
абсталявання для свайго галоўнага цэха СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”
працягвае развіваць вытворчасць ужо асвоенай прадукцыі.

З пачатку года завод пачаў выпуск новай, больш
складанай мадэлі танк-кантэйнера. У адрозненне ад вырабляемай раней, яна
забяспечвае падтрыманне зада-дзенай тэмпературы перавозімага грузу і яго разагрэў
у месцах зліву.

Тэрмаізаляваныя танк-кантэйнеры вырабляюцца ў
адпаведнасці з канкрэтнымі патрабаваннямі заказчыка, таму сёння выраб асобных
дэталяў вядзецца паралельна з дапрацоўкай стандартнай тэхнічнай дакументацыі, у
адпаведнасці з якой бу-дзе весціся іх зборка.

Першыя 60 звыштрывалых “перасоўных тэрмасаў”
ёмістасцю ў 25,4 м3 СЗАТ “АВЗ” плануе здаць у эксплуатацыю ў сакавіку.

 

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем