Маскі зняты — "суткі" скончаны №4

Што мы ведаем пра будні выратавальніка?
Першапачаткова ў галаву прыходзіць эфектны вобраз гашэння пажару, вызваленне
ката з дрэва ці з вадасцёкавай трубы альбо людзей, якія не могуць патрапіць
дамоў. І нават не здагадваемся, наколькі, на самой справе, спектр спраў
пажарнага разнастайны.

Шумавы канцэрт

8 гадзін ранку. Выюць бензапілы, гудуць маторы,
верашчаць мігалкі… Гэта адна варта раённага аддзела па надзвычайных справах
прымае ў другой тэхніку. Трэба патлумачыць: змена складаецца з 9 чалавек —
начальніка, камандзіра аддзялення, дыспетчара, трох вадзіцеляў, трох байцоў — і
трох машын, дзвюх “цыстэрн” і адной “лесвіцы”.

Паўгадзіны цягнецца прыёмка тэхнікі, памяшкання,
абсталявання і запаўненне шэрагу журналаў. А потым наступае сакральны момант:
мяняюцца маскі на АСВ-2 — “аквалангах” для знаходжання там, дзе няма кіслароду,
напрыклад, у дыму. Як толькі маскі варты, якая аддзяжурыла і якая заступае на
дзяжурства, заменены — змена лічыцца здадзенай. Калі ж падчас здачы паступіць выклік,
на яго паедуць тыя, чые маскі знаходзяцца ў машынах…

Скрыжалі пажарнага — расклад дня

На пытанне, што робяць выратавальнікі пасля
змены масак, усе адказваюць адно: “На гэта ёсць распарадак дня”. Дык вось, па
раскладу з ранку і да абеду байцы заняты службовай падрыхтоўкай. Але да 15
студзеня ў хлопцаў былі канікулы, таму яны вывучалі тэорыю па індывідуальнай
праграме. Тэма выбіралася ў залежнасці ад спецыфікі варты. Напрыклад, трэці
каравул — іх усяго тры — адказвае за водазабеспячэнне, значыць, яго байцы
вывучаюць усё, звязанае з гідрантамі, вадаёмамі ды іншым.

Што такое заняткі ў РАНС? Напрыклад, ТСВ —
тактыка спецыяльнага вывучэння аб’ектаў. Калі ў асіповіцкай гасцініцы былі
надбудаваны два дадатковыя паверхі, пажарнікі прыехалі і пільна вывучылі
пабудову, размя-шчэнне пакояў. Такім жа чынам даследуюцца бальніцы, школы,
інтэрнаты — усе месцы масавага збору людзей.

— Сёлета ў нас яшчэ адно новаўвядзенне: зводку
за мінулы дзень па рэспубліцы і вобласці байцы не проста слухаюць, а і канспектуюць,
— дадае камандзір аддзялення пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 1 Павел
Альховік.

Выратавальнікі таксама харчуюцца

Тут ёсць невялікая кухня, дзе мужчыны з гадзіны
да дзвюх дня могуць разаграваць ці гатаваць сабе ежу. Аднак не забараняецца
наведванне мам, бабуль, жонак з чыгункамі. Хаця падобнае, па прызнанні байцоў,
здараецца досыць рэдка.

Спартсмены, будаўнікі, прафесійныя ўзломшчыкі…

Хімікі-дазіметрысты, пазаштатныя вадалазы,
маляры… — гэты шэраг можна доўга працягваць, але мы спы-німся толькі на
некаторых пунктах.

Пасля абеду выратавальнікі працуюць над
асабістымі рэкордамі. Напрыклад, пажарнік Віктар Казлоў са змены № 1 можа
апрануць форму ў мінімальны тэрмін — за 11 секунд. У час аварыйна-ратаўнічай
падрыхтоўкі байцы ўдасканальваюць майстэрства “выезду”. За 45 секунд днём і за
хвіліну ноччу брыгада павінна сабрацца і выехаць.

Кожны працоўны дзень — здача нейкага нарматыву
па фізкультуры. На гэты раз хлопцы выконвалі на пера-кладзіне пад’ём з
пераваротам і выхадам на рукі.

— Прымаецца толькі адзнака “выдатна”, — адзначае
Павел Альховік. — Па пятніцах займаемся спортам на “Каммашы”, ладзім турніры па
міні-футболу, тэнісу. Уласна мне больш даспадобы валейбол. Летнімі вечарамі
часценька ў яго гуляем!

Акрамя гэтага, выратавальнікі ў вольны час пасля
абеду ладзяць рамонт у будынку райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Пытанне:
колькі ж у сярэднестатыстычнага пажарніка рук?

Вы бачылі на дрэве хаця б аднаго дохлага ката?

Перыядычна размераны графік перарываецца
выездамі. У такое вільготнае надвор’е, якое было нядаўна, выклікі рэдкія — печы
асабліва не топяцца. Ды і ўвогуле, прызнаецца дыспетчар, зараз выездаў стала
менш. Чаму? Яшчэ 2 гады таму выратавальнікі рэагавалі на просьбы “выцягнуць
яшчарку з-пад канапы”. А потым прыйшоў загад: тэхніку шкадаваць і
выкарыстоўваць толькі па прызначэнні.

— Нам сказалі: “Вы бачылі на дрэве хаця б аднаго
дохлага ката?”, — распавядае дыспетчар Іван Шкурын. — А “лесвіца” маецца нават
не ва ўсіх рэгіёнах! Пры тушэнні ж дома, у якім больш за тры паверхі, без яе не
абысціся. Многія крыўдуюць на МНС з-за гэтага і не толькі. Чаму яшчэ? У мяне
дзве рукі і столькі ж вушэй, а “лініі-101” — тры, а яшчэ 15 прамых ліній са службамі
Асіповіч і 1 гарадскі тэлефон. Нярэдка размаўляю па двух апаратах адначасова. А
людзі не могуць да-званіцца і кажуць: “Спяць пажарнікі!” — не ведаюць, што
дыспетчар прымае яшчэ званкі ад кіраўніцтва і іншых службаў.

І так складаную яго працу дадаткова абцяжарваюць
звароты п’яных грамадзян — тых, хто блытае нумары хуткай дапамогі і РАНС, і
нават тых, хто паведамляе пра пажар, пры гэтым адмаўляючыся пакідаць свой нумар
тэлефона і прозвішча.

— Хочацца патлумачыць наступнае, — кажа Іван
Шкурын. — У час гутаркі дыспетчара з заяўнікам брыгада ўжо выязджае. А
прозвішча і адрас пазваніўшага патрэбны, каб у выпадку чаго ўдакладніць месца
загарання. Бо чалавек у шоку можа пераблытаць нават горад!

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем