Маршрутныя таксі Салагуба

І ў будні, і ў
святы з ранку да вечара па нашым горадзе ў розных напрамках курсіруе грамадскі
транспарт. Прадстаўлены ён у асноўным аўтобусамі дзяржаўнага прадпрыемства
«Аўтапарк № 19”. Але вось ужо амаль 10 гадоў транспартныя паслугі гараджанам
аказвае і прадпрымальнік Віктар Салагуб.

— Ідэя з
арганізацыяй такога бізнесу ўзнікла неяк сама сабою, — гаворыць Віктар
Уладзіміравіч. — На той час у мяне ўжо быў назапашаны вопыт вадзіцеля: пэўны
час працаваў на гарадскім аўтобусным маршруце. Дзякуючы гэтаму добра ведаў
попыт насельніцтва ў падобным відзе паслуг. Прыкмеціў, што асабліва ў выхадныя
дні народу цяжка дабрацца з рынку ў цэнтр і наадварот. Адна з прычын — вялікія
інтэрвалы паміж курсіруючымі аўтобусамі. Вось і вырашыў паспрабаваць сябе як
індывідуальны прадпрымальнік у сферы пасажырскіх перавозак. Перша-праходца, як
правіла, набівае многа гузакоў. Я не стаў выключэннем. Але, выканаўшы ўсе
неабходныя працэдуры па афармленні дакументаў, узгадніўшы некаторыя пытанні з
аўтапаркам, усё ж такі аформіўся вадзіцелем маршрутнага таксі. Напачатку ў мяне
на службе быў адзін мікрааўтобус, з часам набыў яшчэ машыну. Зараз
прадпрыемства абслугоўвае два маршруты: №№ 7 і 12, якія звязваюць самыя
запатрабаваныя ў землякоў месцы — вакзал, паліклініку, бальніцу і рынак.
Існуюць яны як дапаўненне да гарадскіх аўтобусаў з аналагічнымі лініямі і
робяць грамадскі транспарт горада больш зручным.

— Чым
адрозніваецца праца вадзіцеляў на прадпрыемствах розных форм уласнасці?

— У любым
выпадку ад іх патрабуецца сапраўднае майстэрства, высокая дысцыплінаванасць у
пытаннях захавання правілаў дарожнага руху і камунікабельнасць. Але розніца ўсё
ж ёсць: маршруткі рухаюцца па горадзе з большай хуткасцю. Гэты факт для
пасажыраў, якія прывыклі эканоміць час, або проста для тых, хто кудысьці
спазняецца, іграе важную ролю.

— Некалькі слоў
пра свой калектыў раскажаце?

— Ён невялікі.
На дадзены момант гэта ўсяго два чалавекі. Тры гады працуе ва-дзіцелем «ГАЗелі”
Аляксей Астраух. Хлопец разумее ўсю адказнасць за справу, якой займаецца.
Старанна сочыць за тэхнічным станам машыны, ветлівы з пасажырамі. Словам, яму
можна давяраць…

Параўноўваючы
Асіповічы з іншымі гарадамі краіны, дзе існуюць маршрутныя таксі, адзначу, што
шырокага распаўсюджання ў нашым горадзе такі від пасажыраперавозак не атрымаў.
Растлумачыць гэта, напэўна, можна тым, што стабільна і ўпэўнена працуюць
гарадскія аўтобусы аўтапарка № 19. Але і шпаркія «ГАЗелі” ПТУП «Салагуб”
знаходзяць сваіх пасажыраў, прапаноўваючы хуткасць і зручнасць.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем