Ліхтарныя справы

Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка… Ліхтар патух… Каму давядзецца займацца яго рамонтам? За асвятляльнымі прыборамі ў горадзе сочыць ДУКВП “Райсэрвіс”, а на раёне — Асіповіцкі раён электрычных сетак філіяла Бабруйскіх электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга”. Напэўна, апошняй арганізацыі выконваць гэтыя абавязкі складаней, бо адказвае за большую тэрыторыю? Аб асаблівасцях ліхтарных спраў у РЭС расказвае галоўны інжынер Аляксандр ФIлонаў:
— Мы абслугоўваем 2.832 ліхтары і 511,7 кіламетра правадоў вулічнага асвятлення. Кожная адзінка абсталявання і аперацыі над ёй фіксуюцца ў спецыяльным журнале. Дзейнічае і брыгада па вулічным асвятленні: вадзіцель аўтавышкі Міхаіл Церашонак, майстар Яўген Шубін і электраманцёр Дзмітрый Каваленка. Спецыялісты стараюцца выканаць работы на працягу пяці дзён ад моманту паведамлення аб ня-спраўнасцях. Бывае, што заявак паступае вельмі шмат, у такім выпадку фарміруецца яшчэ адна брыгада. Так што чакаць рамонтнікаў доўга не прыходзіцца. У цёплую пару года звяртаюцца, як правіла, радзей: светлавы дзень дастаткова вялікі, ліхтары амаль не выкарыстоўваюцца, а, значыць, і рызыка паломак зніжаецца.
— Прымаеце заяўкі ад насельніцтва?
— Не, супрацоўнічаем непасрэдна з сельскімі і пасялковымі Саветамі на дагаворнай аснове. Ад старшыні атрымліваем сігнал аб непаладках — і брыгада выязджае на месца. Мясцовым жа жыхарам, якія тэлефануюць са скаргамі, тлумачым, што ім трэба звяртацца ў свой Савет.
— Якія непаладкі прыходзіцца ліквідаваць часцей за ўсё?
— Калі не гарыць адзін ліхтар, хутчэй за ўсё выйшла са строю лямпачка ці пускавая апаратура, калі цэлая вуліца засталася без асвятлення — зламаліся таймеры, так званыя рэле часу. Але часцей за ўсё брыгада мяняе лямпачкі. Раней было горш, бо ўкручвалі ў ліхтар звычайныя ртутныя, якіх ледзь на месяц хапала. Цяпер жа ў большасці стаяць энергазберагальныя, беларускай вытворчасці. Тэрмін іх эксплуатацыі складае два гады. Але гэта толькі па інструкцыі, на самой жа справе далёка не кожная лямпачка дажывае да такога ўзросту…
— Колькі каштуе замяніць лямпачку ў ліхтары?
— Работа па замене першай лямпачкі — 48.824 рублі, усіх астатніх — 9.042. Розніца тлумачыцца тым, што для замены на лініі патрэбна правесці шмат падрыхтоўчых аперацый, якія гарантуюць бяспеку спецыялістам. Да таго ж, патрэбна аплаціць затраты і на транспарт, і кошт лямпачкі.
— Рэле часу ўстаноўлена ва ўсіх сельсаветах?
Так. Таймеры закупляюць яны самі, а наша брыгада іх настройвае. Старшыня пасля таго, як параіцца з насельніцтвам, вырашае, у якім рэжыме будуць працаваць ліхтары. Такім чынам, час асвятлення ў паселішчах не аднолькавы і залежыць ад патрэб жыхароў.

Последние новости

Общество

Миру — мир. Многополярный.

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко отметил хорошую работу крестьян в этом году

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал урожай на полях достойным, несмотря на непростой год

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о хранении и реализации картофеля: нужно на полную катушку подключать торговые сети

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская дистанция пути транспортного РУП «Могилевское отделение Белорусской железной дороги» совместно с РОВД и ВОХР информирует

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Ремонт теплотрассы оставит осиповчан без горячей воды

28 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем