Лета было плённым

Для многіх навучэнцаў з Асіповіцкага дзяржаўнага
прафесійнага каледжа, шэрагу навучальных устаноў з Бабруйска лета-2012
запомніцца ўдзелам у будаўніцтве новых ферм на Асіповіччыне. Амаль два месяцы 9
атрадаў, 226 байцоў працавалі на ўзвядзенні памяшканняў з драўляных канструкцый.
І вось у мінулую пятніцу юнакі і дзяўчаты былі запрошаны ў райвыканкам на
падвядзенне вынікаў.

 Перад
маладымі людзьмі са словамі ўдзячнасці выступіў намеснік старшыні райвыканкама,
начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Поклад. Ён
расказаў аб розных працэсах, што адбываюцца ў сельгасгаліне раёна, падкрэсліў
важнасць даручанай студэнтам справы. Апошнім часам у аграпрамысловым комплексе
Асіповіччыны адзначаецца многа пазітыўных перамен: адбылася мадэрнізацыя ўсіх
ферм, зараз усюды ўсталяваны малакаправоды, зроблены належныя пад’язныя шляхі
да жывёлаводчых аб’ектаў. І вось цяпер перад гаспадаркамі стаіць задача
ўкамплектаваць новыя фермы — першая павінна быць здадзена ў эксплуатацыю ўжо ў
лістападзе — якасным статкам.

У сёлетняй будоўлі было задзейнічана шмат
людзей. Кіраўнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў
праводзілі работу з моладдзю па фарміраванні атрадаў, пытаннямі размяшчэння і
харчавання прыбыўшых байцоў займаліся дырэктары Лапіцкай і Жорнаўскай сярэдніх
школ, Каменіцкага, Дрычынскага і Дараганаўскага вучэбна-педагагічных комплексаў
і старшыні калгасаў. Сваю важную лепту ў арганізацыю ўнеслі райкам ГА «БРСМ” і
аддзел па справах моладзі райвыканкама.

Падзячнымі лістамі ўпраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання былі ўзнагароджаны камандзіры атрадаў, ад БРСМ —
старшыні сельгас-прадпрыемстваў і лепшыя байцы «будаўнічага фронту”,
падарункамі ад грамадскай арганізацыі «Белая Русь” — кіраўнікі названых школ і
навучальных устаноў, чые навучэнцы і студэнты прымалі ўдзел у будаўніцтве.
Атрадаў з мясцовага каледжа было два, камандзіры — Антон Баравік і Міхаіл
Чэшко. Працавалі падраздзяленні ў СВК «Калгас «Авангард” і ААТ
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Адчувалася, што ўражанні ад працоўнага семестра
ў моладзі засталіся станоўчыя. Работа ў будатрадзе — гэта не толькі ўласна
заробленыя грошы, прычым зарплаты былі ў месяц каля трох мільёнаў рублёў, але і
адчуванне далучанасці да сур’ёзнай справы: будаўніцтва новых ферм ішло
паўсямесна не толькі ў нашым раёне, але і па ўсёй Беларусі. Ну і, безумоўна,
цікава праведзены час.

— Нам усё спадабалася, гатовы прыехаць і на
наступны год, калі будзе патрэба, — з задавальненнем падзяліўся меркаваннем
адзін з навучэнцаў Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага
каледжа імя Ларына Саша Марачкоў. — Лета атрымалася што трэба!

Ну а бадзёры настрой добра папрацаваўшай летам
моладзі сваімі песнямі пад-трымалі артысты з МПЦ «Равеснік” і музычных школ.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем