Лета было плённым

Для многіх навучэнцаў з Асіповіцкага дзяржаўнага
прафесійнага каледжа, шэрагу навучальных устаноў з Бабруйска лета-2012
запомніцца ўдзелам у будаўніцтве новых ферм на Асіповіччыне. Амаль два месяцы 9
атрадаў, 226 байцоў працавалі на ўзвядзенні памяшканняў з драўляных канструкцый.
І вось у мінулую пятніцу юнакі і дзяўчаты былі запрошаны ў райвыканкам на
падвядзенне вынікаў.

 Перад
маладымі людзьмі са словамі ўдзячнасці выступіў намеснік старшыні райвыканкама,
начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Поклад. Ён
расказаў аб розных працэсах, што адбываюцца ў сельгасгаліне раёна, падкрэсліў
важнасць даручанай студэнтам справы. Апошнім часам у аграпрамысловым комплексе
Асіповіччыны адзначаецца многа пазітыўных перамен: адбылася мадэрнізацыя ўсіх
ферм, зараз усюды ўсталяваны малакаправоды, зроблены належныя пад’язныя шляхі
да жывёлаводчых аб’ектаў. І вось цяпер перад гаспадаркамі стаіць задача
ўкамплектаваць новыя фермы — першая павінна быць здадзена ў эксплуатацыю ўжо ў
лістападзе — якасным статкам.

У сёлетняй будоўлі было задзейнічана шмат
людзей. Кіраўнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў
праводзілі работу з моладдзю па фарміраванні атрадаў, пытаннямі размяшчэння і
харчавання прыбыўшых байцоў займаліся дырэктары Лапіцкай і Жорнаўскай сярэдніх
школ, Каменіцкага, Дрычынскага і Дараганаўскага вучэбна-педагагічных комплексаў
і старшыні калгасаў. Сваю важную лепту ў арганізацыю ўнеслі райкам ГА “БРСМ” і
аддзел па справах моладзі райвыканкама.

Падзячнымі лістамі ўпраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання былі ўзнагароджаны камандзіры атрадаў, ад БРСМ —
старшыні сельгас-прадпрыемстваў і лепшыя байцы “будаўнічага фронту”,
падарункамі ад грамадскай арганізацыі “Белая Русь” — кіраўнікі названых школ і
навучальных устаноў, чые навучэнцы і студэнты прымалі ўдзел у будаўніцтве.
Атрадаў з мясцовага каледжа было два, камандзіры — Антон Баравік і Міхаіл
Чэшко. Працавалі падраздзяленні ў СВК “Калгас “Авангард” і ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Адчувалася, што ўражанні ад працоўнага семестра
ў моладзі засталіся станоўчыя. Работа ў будатрадзе — гэта не толькі ўласна
заробленыя грошы, прычым зарплаты былі ў месяц каля трох мільёнаў рублёў, але і
адчуванне далучанасці да сур’ёзнай справы: будаўніцтва новых ферм ішло
паўсямесна не толькі ў нашым раёне, але і па ўсёй Беларусі. Ну і, безумоўна,
цікава праведзены час.

— Нам усё спадабалася, гатовы прыехаць і на
наступны год, калі будзе патрэба, — з задавальненнем падзяліўся меркаваннем
адзін з навучэнцаў Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага
каледжа імя Ларына Саша Марачкоў. — Лета атрымалася што трэба!

Ну а бадзёры настрой добра папрацаваўшай летам
моладзі сваімі песнямі пад-трымалі артысты з МПЦ “Равеснік” і музычных школ.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко поздравил жителей Осиповичского района с праздником Победы

9 мая 2025
Читать новость