Для ААТ “АЗАА” 1 студзеня 2011 года стала свайго роду псіхалагічнай мяжой, ад якой прадпрыемства пачало адлік свайго посткрызіснага існавання: менавіта з гэтага дня ўступіў у сілу новы калектыўны дагавор, якая зноў забяспечвае работнікам пашыраны пакет сацыяльных гарантый. Узгаданая падзея выбрана ў якасці індыкатара стану “здароўя” флагмана раённай індустрыі невыпадкова: у крызісныя 2009 і 2010 гады завод аўтаагрэгатаў не меў рэсурсаў не толькі на дадатковыя выплаты персаналу, але і на выплату заробкаў звыклага для калектыву памеру.
Аб тым, што змянілася тут пасля амаль двухгадовага перыяду стагнацыі, з якімі паказчыкамі ўступае ў новы этап жыцця Асіповіцкі завода аўтамабільных агрэгатаў і да чаго імкнецца напачатку новай пяцігодкі — распавядае дырэктар Віктар Антоненка.
Дзякуючы крызісу…
Як вядома, кожны эканамічны крызіс мае дзве фазы. Спачатку ідзе спад дзелавой актыўнасці, потым пачынаецца ўтварэнне новых магчымасцей. Перыяд спаду мы ўжо прайшлі, перспектыўныя накірункі развіцця ўбачылі.
На працягу мінулага года быў рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў па змяншэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі, а кіраўніцтва Мінскага аўтазавода перагледзела сістэму цэнаўтварэння на нашы камплектуючыя. Гэта дазволіла ўзняць рэнтабельнасць вытворчасці завода да сярэдняга ўзроўню на 3-6%. Калі ўлічыць, што 70% прадукцыі АЗАА спажывае менавіта МАЗ, а яго патрэбы ў апошнія месяцы мінулага года пачалі хутка ўзрастаць, атрыманыя нашым прадпрыемствам прыбыткі дазволілі да 31 снежня разлічыцца з усімі даўгамі і сапраўды сустрэць Новы год з добрым настроем. Спрыяла таму і павелічэнне заробкаў аўтаагрэгатчыкаў: з ліпеня па снежань яны ўзраслі ў сярэднім амаль на 300 тысяч рублёў.
Трэнд — гэта доўгачасовая тэндэнцыя
Аналіз існуючай у айчынным машынабудаванні сітуацыі паказвае, што выраб дэталей са шклапластыку, пластмас і пенаполіўрэтану, механазборачная вытворчасць набываюць усё большую запатрабаванасць, а вось патрэба ў ліцці з алюмінію паступова скарачаецца, саступаючы аналагам з плас-тыкаў і чыгуну.
З улікам узгаданых тэндэнцый і быў распрацаваны бізнес-план на 2011-2015 гады, у адпаведнасці з якім завод павінен па-двоіць аб’ём выпускаемай прадукцыі — са 103 млрд. руб. у 2010 годзе да 207 млрд. у 2015 — і інвеставаць у вытворчасць за пяцігодку як мінімум 23 мільярды.
Ключавы момант дасягнення пастаўленых мэт — мадэрнізацыя вытворчасці. Без набыцця новага абсталявання і ўкаранення новых тэхналогій АЗАА ўжо ў хуткім часе не здолее выпускаць прадукцыю, адпавядаючую патрабаванням Мінскага аўтазавода, які зараз запускае ў серыю рэстайлінгавы грузавы аўтамабіль МАЗ 5440. Заказ на выпуск каля 2/3 дэталей ка-біны машыны, абноўленай да еўрапейскіх стандартаў якасці, атрымаў менавіта АЗАА…
Таксама наша прадпрыемства мае нядрэнныя перспектывы ўдзелу ў беларуска-іранскім праекце па выпуску аўтамабіляў “Саманд”, шэрагу іншых буйных праектаў імпартазамяшчэння, праграме развіцця фізіч-най культуры, спорту і турызму — выпуск разнастайнага рыштунку для спартыўных збудаванняў, гоначных і турыстычных лодак. Выглядае перспектыўным развіццё ўласнай гандлёвай сеткі як у Беларусі, так і ў краінах, куды экспартуецца прадукцыя вытворчага аб’яднання “БелаўтаМАЗ”. Дарэчы, адзін з новых фірменных магазінаў завода быў адкрыты 3 сту-дзеня ў Асіповічах — у будынку завадскога інтэрната.
Крыху аб кадрах
Натуральна, каб цалкам скарыстаць існуючыя сёння магчымасці, усім работнікам завода трэба будзе працаваць вельмі напружана. І тут зноў трэба добрым словам узгадаць эканамічны крызіс, дзякуючы якому ўдалося з мінімальнымі псіхалагічнымі выдаткамі істотна амаладзіць калектыў, папоўніць яго са-праўды якаснымі працоўнымі рэсурсамі і адчувальна ўмацаваць працоўную дысцыпліну.
Калі напрыканцы 2009 года на заводзе працавала 2.447 чалавек, то сёння калектыў АЗАА складаецца з 2.587 работнікаў, прычым у сярэднім аўтаагрэгатчыкі цяпер прыблізна на 10 гадоў мала-дзейшыя, чым два гады назад. Што важна — амаладзілася і адміністрацыя завода: шэраг ключавых пастоў, у тым ліку пасады галоўных інжынера і тэхнолага, начальнікаў бюро па збыце і аховы завода заняла настойлівая і амбіцыёзная моладзь, якая прос-та прагне паказаць, што прадпрыемства можа развівацца куды больш дынамічна, чым раней.
Першы крок доўгага шляху
Адна з галоўных спраў, якую давядзецца рабіць на працягу ўсяго 2011 года, — мадэрнізацыя абсталявання адразу двух цэхаў — шкла-пластыкавых кабін і механа-зборачнага — без скарачэння аб’ёмаў вытворчасці. Асноўная складанасць у гэтай справе — адсутнасць падменных вытворчых плошчаў, неабходных для мантажу новага абсталявання. Аднак я ўпэўнены, што калектыў завода справіцца і з гэтай, і з усімі іншымі задачамі, якія ўзнікнуць на новым этапе існавання АЗАА.
P.S. “Калі ў “Джэнерал Мотарс” пачынаецца насмарк, эканоміка ЗША пакутуе ад грыпу”, — такое выслоўе ўзнікла ў час энергетычнага крызісу 1973-75 гг. зусім недарэмна: роля прадпрыемстваў машынабудавання ў народнай гаспадарцы любой развітай краіны была, ёсць і будзе вельмі значнай.
У час эканамічнага крызісу, які пачаўся ў 2008 годзе, айчыннае машынабудаванне таксама сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі. Увесь цяжар сітуацыі на сабе адчуў амаль кожны пяты жыхар нашага краю — дабрабыт якраз такой колькасці асіпаўчан прама альбо ўскосна залежыць ад “здароўя” гэтай галіны прамысловасці.
На совещание у Лукашенко вынесен вопрос совершенствования деятельности КГБ
7 августа 2025
Общество
Несовершеннолетние правонарушители на объектах железнодорожного транспорта. Вриод начальника Осиповичского РОВД поделился подробностями и напомнил о правилах безопасности
7 августа 2025
Культура
Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах. Что посмотреть на неделе?
7 августа 2025
Общество
Гороскоп на 7 августа для всех знаков зодиака
7 августа 2025
Спорт и туризм
В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до
6 августа 2025
Здравоохранение
Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району